ВПС Турцыі нанеслі ўдары па цэлях на поўначы Сірыі і Ірака. Напярэдадні, 23 кастрычніка, у Анкары адбыўся тэракт.
Турэцкія вайскоўцы правялі паветраныя аперацыі супраць тэрарыстычных цэляў на поўначы Ірака і Сірыі. Усяго было «паспяхова знішчана» 32 цэлі, паведамляе Мінабароны Турцыі.
Турэцкія вайскоўцы падкрэслілі, што аперацыя была праведзена «ў адпаведнасці з нашымі правамі на самаабарону, якія выцякаюць з артыкула 51 Статута ААН».
«Падчас гэтых аперацый былі прыняты ўсе меры засцярогі, каб прадухіліць шкоду бязвінным грамадзянскім асобам, гістарычным і культурным каштоўнасцям і навакольнаму асяроддзю», — гаворыцца ў паведамленні.
Напярэдадні ў Анкары каля будынка авіякасмічнай кампаніі — вытворцы ваенных самалётаў і касмічнага абсталявання — прагрымеў выбух, затым была перастрэлка. Былі забіты двое тэрарыстаў. Ахвярамі тэракту сталі пяць чалавек, яшчэ 22 пацярпелі. Улады Турцыі мяркуюць, што тэракт учынілі члены Рабочай партыі Курдыстана.
Каментары
Калі ВПС Ізраіля ня ведалі паветраных сутычак 50 гадоў, дык туркі ня маюць досьведу такіх баёў увогуле. Канфлікт 50-гадовай даўніны з Кіпрам, ня можа цьвердзіць адваротнае, бо Турэччына й авіяцыі сучаснай у той час ня мела. А зьбіты туркамі самалёт ВПС РФ не вёў паветранага бою супраць авіяцыі Турэччыны.
Вашае меркаваньне голае(галажопае, калі быць дакладным), зусім. :)
Наконт магчымасцей здольнасцей цахала масада жалезнага купала да 7 кастрычніка ні памыліўся у сваіх каментах
Масад шабак ні даглядзелі напад цахал нясе 20% страт ад " камрадскага вагню" зачыстка карацельныя аперацыі працягваюцца болей года.Каб ні дапамога Штатаў і к° жалезны купал ..ні выратавал ад атакі Тегерана