Грамадства55

Стала вядома, якія катэгорыі людзей пакінулі за кратамі пасля апошняй аблавы на салідарных з палітвязнямі

Дакладная колькасць тых, хто апынуўся ў СІЗА, невядомая, але лік можа ісці на дзясяткі.

Калаж «Нашай Нівы»

Праз месяц пасля аблавы на тых, хто дапамагаў палітвязням, сталі вядомыя некаторыя дадатковыя падрабязнасці.

Першы аспект — хваля адміністратыўных пратаколаў за «атрыманне замежнай дапамогі». Па паведамленнях «Вясны», ахвярамі гэтай аперацыі сталі больш за 100 сваякоў палітвязняў. Вядома таксама, што у адносінах часткі людзей пераслед у выніку спынілі, бо выйшаў тэрмін прыцягнення да адміністратыўнай адказнасці.

Другі аспект — гэта крымінальныя справы супраць тых, хто дапамагаў палітвязням. Імаверна, КДБ хацеў адсправаздачыцца, што адшукаў «куратараў» замежнай дапамогі. Аднак, як выявілася, пад раздачу патрапілі і тыя, хто аніякай дапамогі ад фондаў не атрымліваў і не перадаваў.

Акрамя сваякоў палітвязняў, аблава закранула людзей, якія пісалі лісты, пераводзілі грошы і дасылалі пасылкі вязням ад свайго імя. Яны не мелі дачынення да фондаў дапамогі, але сталі падазраванымі па артыкуле 361-4, «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», некаторыя нават па другой частцы, «у групе асобаў». Пасля арышту і вобшукаў іх змяшчалі ў ІЧУ на 3-10 сутак, частку людзей пасля адбыцця гэтых тэрмінаў адпусцілі ў статусе падазраваных.

У некаторых з тых, каго адпусцілі, забіралі пашпарты. Іх дагэтуль не аддалі.

Стала вядома, што частка людзей, якія апынуліся ў СІЗА пасля аблавы КДБ, захоўвала ў сваіх тэлефонах фота і чэкі пасылак, якія яны дасылалі вязням з уласных сродкаў. Логіка кэдэбістаў і боку абвінавачання такая: калі ты рабіў фота, то некаму справаздачыўся.

Суразмоўцы «Нашай Нівы» адзначаюць, што ўсе, хто сістэматычна дасылае пасылкі за краты, рабілі фота, каб не забыцца на тое, што ты дасылаеш і каму. Таму аргумент пра «справаздачнасць» проста выдуманы кэдэбістамі.

Некаторыя людзі дапамагалі толькі грашыма. Частка дапамагала тым, што атрымлівала грошы ад фондаў, дыяспары або проста сяброў з-за мяжы, а пасля перасылала грошы сем'ям ці самім вязням.

Іншая частка сістэматычна перасылала ўласныя грошы, прынамсі ў адным выпадку — з замежнай карткі. Нягледзячы на тое, што гэта былі ўласныя сродкі, людзі апынуліся за кратамі.

Ва ўсіх вядомых выпадках дапамога палітвязням трактуецца як «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». На некаторых з тых, хто апынуўся ў СІЗА, «выйшлі» пасля прагляду электронных носьбітаў іншых затрыманых. Таксама частка затрыманых захоўвала ў тэлефоне праграму мабільнага банкінга замежнага банка, з якога дапамагала вязням, і «пагарэла» на гэтым.

Вядома таксама, што пасля аблавы КДБ некаторыя людзі апынуліся за кратамі па іншых артыкулах. Напрыклад, адну з затрыманых ужо ў КДБ «прабілі» па базах МУС і зрабілі абвінавачанай ва ўдзеле ў пратэстах. Вядомы як мінімум яшчэ адзін падобны выпадак. Абедзвюх жанчынаў вырашылі затрымаць, імаверна, пасля прагляду базаў замоваў «Еўраопта».

Нам вядомыя імёны яшчэ некалькіх чалавек, якія цяпер у СІЗА, але іхнія імёны непублічныя, бо так хочуць сваякі. Такім чынам, мы ведаем пра дзесяць чалавек, якія пасля аблаваў дагэтуль за кратамі, але іх можа быць нашмат болей.

Як не патрапіць пад рэпрэсіі за салідарнасць?

Простага адказу няма. Большасць формаў салідарнасці так ці іначай можна адсачыць, а КДБ зладзіў гэтую атаку дзеля таго, каб беларусы баяліся дапамагаць адно аднаму і страцілі давер да ініцыятываў дапамогі. Але ёсць некалькі парадаў.

Па-першае, на сёння крыміналізуецца сістэмная дапамога вязням, нават прыватна і з уласных сродкаў. Таму вы можаце дапамагаць наўпрост сем'ям палітвязняў наяўнымі грашыма. Важна таксама вычышчаць перапіскі з імі. Так імавернасць, што вас адсочаць, нашмат змяншаецца.

Па-другое, калі вы карыстаецеся замежнай карткай і жывяце ў Беларусі, то не захоўвайце яе дома. Калі вы ездзіце ў Беларусь, то выдаліце банкаўскую праграму і пакіньце картку за мяжой. Бо невядома, што можа быць аб'яўлена «злачынствам» у наступны раз.

Па-трэцяе, пастарайцеся пазначаць як мага менш сваіх звестак або звестак іншага чалавека пры розных аперацыях. Напрыклад, для пераводаў у СІЗА або прыватна чалавеку неабавязкова пазначаць рэальнае імя адпраўніка, дастаткова толькі імя атрымальніка, а плаціць можна наяўнымі на пошце.

Тое самае можна рабіць і з іншымі сэрвісамі, свядома пазначаючы несапраўдныя звесткі паўсюль, дзе гэта магчыма. Таксама больш бяспечна забіраць нешта з пунктаў выдачы, а не замаўляць на ўласны адрас, а калі магчыма, то і пазначаць выдуманае імя атрымальніка — гэта абароніць вас таксама ад уцечак, якія здараюцца ў крамах і сэрвісах дастаўкі. Агулам такія дзеянні ўскладняць аналіз звестак нават у выпадку, калі КДБ іх запатрабуе.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Муму
    02.03.2024
    Беларусь выратуюць толькi беларускiя партизаны па прыкладу бандрауцау
  • Кветачка
    02.03.2024
    Чытачоу цiкавiць тэма зброi i патронау
  • Блытаніна
    02.03.2024
    Не разумею, нейкія замежныя карткі калі усе гэтыя людзі ў Беларусі. А хто з беларускіх дапамагаў іх не затрымлівалі выходзіць ? Ды і пры чым тут асабістыя звесткі калі ўсюды пакідаешь беларускі нумар.

Трамп: «Госпад выратаваў маё жыццё не проста так!» «Гэта будзе залаты век для Амерыкі» ВІДЭА2

Трамп: «Госпад выратаваў маё жыццё не проста так!» «Гэта будзе залаты век для Амерыкі» ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Мінская дызайнерка расказала, як яе зачараваў, а пасля падмануў былы муж і тата двайнят9

Сацыял-дэмакраты паведамілі пра затрыманні сярод сваіх сяброў

У Смаленску хлопца без галавы прызналі прыдатным да вайсковай службы9

Армянскі каньяк пройдзе рэбрэндынг і стане брэндзі

Іншаземец хацеў абдурыць беларуску, завабіўшы шчодрым падарункам. Але нешта пайшло не так4

Камандзір вайсковай часці 3214 пайшоў на павышэнне2

Збіраць жоўтае лісце, адчуць таямніцы прыроды, паглыбіцца ў гісторыю. Куды паехаць у Беларусі восенню?3

У Беларусі назіраюцца праблемы з інтэрнэтам. Вось што пішуць пра гэта людзі5

У Брэсце заўважылі рэдкі спорткар — такіх было выпушчана ўсяго 4192

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: «Госпад выратаваў маё жыццё не проста так!» «Гэта будзе залаты век для Амерыкі» ВІДЭА2

Трамп: «Госпад выратаваў маё жыццё не проста так!» «Гэта будзе залаты век для Амерыкі» ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →