Грамадства1818

Каго Лукашэнка паставіць на выбары кандыдатамі-спойлерамі?

70-гадоваму Аляксандра Лукашэнку трэба знайсці тых, хто б падтрымліваў лінію партыі, але пры гэтым не выглядаў бы прывабнейшым за яго.

Адзіная інтрыга на «выбарах» — колькі галасоў сабе захоча намаляваць Лукашэнка. Паўтарыць 2020 год і напісаць 80%? Ці прадэманстраваць, што падтрымка вырасла? Тым больш Уладзімір Пуцін задаў новы арыенцір, атрымаўшы на сваіх выбарах 87%. Магчыма, старшыню Цэнтрвыбаркама Ігара Карпенку будуць арыентаваць на тое, каб намаляваць трохі больш, чым Пуціну.

Выбары будуць абсалютна кантраляваныя, апазіцыйных кандыдатаў не дапусцяць. Але каб стварыць ілюзію палітычнага працэсу, у бюлетэні кагосьці ўпісаць трэба. Пры гэтым упісаць такога кандыдата, які б не выглядаў прывабнейшым за Лукашэнку. Блізкіх да цела чыноўнікаў тыпу Наталлі Качанавай наўрад ці паставіш — давядзецца прыпісаць частку галасоў, каб яны выглядалі салідна (а значыць, адарваць гэтыя працэнты ад сябе). Ліберальна настроеных — таксама не. 

Кішэнную апазіцыю тыпу Юрыя Васкрасенскага? Гэта азначала б занадта высокі давер. А Сяргею Чэрачню, якому дазволілі папрысутнічаць у бюлетэні на мінулых выбарах, будзе толькі 39 гадоў (пасля змен у Канстытуцыю ўзроставы цэнз паднялі да 40).

Традыцыйна спойлерам можа пайсці Алег Гайдукевіч. Ён ужо заявіў, што яго партыя будзе ўдзельнічаць у выбарах. Хутчэй за ўсё, сам і выставіць кандыдатуру.

Можа быць і другі спойлер ад аднаго з прафсаюзаў ці іншых псеўдаграмадскіх арганізацый — цяперашнія ці былыя кіраўнікі, умоўныя Міхаіл Орда ці Алег Раманаў альбо менш статусныя намеснікі. Альбо адзін з лідараў камуністаў, якому намалююць 1%. Можна разважаць і наконт надзейнага шэрага пенсіянера кшталту былога старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі — каб на яго фоне Лукашэнка выглядаў маладым і жвавым. 

Трэцім спойлерам лагічна абраць жанчыну. На гэтым месцы можа апынуцца і Ганна Канапацкая ў ролі «беларускамоўнай апазіцыі» (так, наяўнасць у мінулым нямецкага ДНЖ пярэчыць закону, але ж у такіх дэталях «часам не да законаў»). Ці ўлады прыгледзяць кагосьці з Беларускага саюза жанчын, напрыклад, прадстаўніцу рабочай прафесіі?

Сам Лукашэнка сёння ў Казані заявіў, што на выбары пойдзе. Таму можна чакаць, што галоўнай задачай кандыдатаў-спойлераў будзе хваліць яго дасягненні і хіба што тактоўна намякаць на недапрацоўкі на месцах.

Выбары пройдуць 26 студзеня 2025 года.

Апытанка

Каментары18

  • сі рога
    23.10.2024
    а чаму ў апытанцы няма ціханоўскага ?
  • Імя
    23.10.2024
    Света, а што, у нас рэальна плануюцца выбары з удзелам Зянона Пазняка, Віктара Бабарыкі і Паўла Латушкі, як у апытанцы?
  • Ёсік
    23.10.2024
    Давайце касманаўтку, цырк павінен працягвацца.

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?6

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Усе навіны →
Усе навіны

Як Сальвадор стаў узорам для правых рухаў па ўсім свеце25

Пракурор запатрабаваў пажыццёвага зняволення для абвінавачанага ў забойстве беларускі Лізы ў Варшаве

Польшча не разглядае адкрыцця пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю14

Прэм'ер Літвы: Словы Кандратовіча пра блізкасць беларускай нацыі гучаць дзіўна31

Пажарныя самалёты афарбоўваюць Лос-Анджэлес у ружовы колер

Швецыя выпрабуе новую тэхналогію «рою дронаў»1

Беларуску пад міжнароднай абаронай адлічылі з польскай паліцэальнай школы, бо яна не змагла пацвердзіць атэстат5

Колькі расійскіх вайскоўцаў знаходзіцца ў Беларусі

Не далі прымераць бялізну, бо заканадаўства нібыта гэта забараняе. Але аказалася, што такіх правіл няма5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?6

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Галоўнае
Усе навіны →