Меркаванні139139

Пазняк пра Калеснікаву: Няма адказу на пытанне, навошта з яе ўпарта раскручваюць рэвалюцыянера і лідара

Лідар руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазняк працягвае даказваць свой тэзіс пра штучнасць лідарства Марыі Калеснікавай. Гэтаму пытанню адмыслова прысвечаная частка ягонага вялікага тэксту ад 16 кастрычніка, апублікаванага ў фэйсбуку праз 6 дзён пасля напісання. 

Зянон Пазняк піша:

«Раней я пісаў пра такую штучна «надзьмутую з'яву», як Марыя Калеснікава, якая ў 2020 годзе прамільгнула пару месяцаў у прарасейскай групе В. Бабарыкі. Узурпатар, учапіўшыся за ўладу, пасадзіў яе разам з Бабарыкам у турму і з таго часу хвалямі не сціхае арганізаваны фальшывы вэрхал пра «рэвалюцыянерку Машу». (Метад стварэння штучных «маякоў» добра вядомы ў палітыцы і прапагандзе.)

Я зірнуў у Вікіпедыю. Калеснікава там ёсць, прытым лаўрэатам «прэстыжных прэміяў», якімі перагнала нават Ціханоўскую, Бабарыку і ўсіх іншых імітатараў і «невераятных». За адзін 2021 год у яе шэсць (!) прэміяў (плюс дзве за чатыры месяцы 2020-га). Выглядае фантастыкай. (Выдрук «узнагародаў» «Машы» з «Вікіпедыі», думаю, здзівіць шмат каго):

  • Прэмія імя Андрэя Сахарава (2020)
  • Прэмія імя Марціна Лютэра «Бясстрашнае слова» (2020)
  • Прэмія фонду Герхарта і Рэнаты Баум у галіне правоў чалавека (2021)
  • Прэмія імя Льва Копелева за мір і правы чалавека (2021)
  • Штутгарцкая прэмія міру (2021)
  • Міжнародная жаночая прэмія за адвагу (2021)
  • Прэмія імя Фрытца Цзокліча (2021)
  • Прэмія правоў чалавека імя Вацлава Гавела (2021).

Адказу на пытанне, навошта з невядомай непалітычнай асобы ўпарта раскручваюць рэвалюцыянера, лідара і дзеяча, пакуль няма. Можна, аднак, здагадацца, хто ўсё тое штурхае, калі ўважліва аналізаваць метады КГБ-ФСБ. Магчыма, сапраўды тут ствараецца запасны варыянт на выпадак выпрацоўкі і зыходу са сцэны С. Ціханоўскай.

Само з'яўленне Ціханоўскай з ніадкуль было зроблена па такім сцэнары. Выглядае тое праўдападобна і больш таго — яно, магчыма, якраз сыграла з Калеснікавай дрэнны паварот, калі скончыліся «фітнэс і кава», пачаліся хваробы і знікненне яе з поля зроку. Гэтая з'ява даволі злавесная, бо хутчэй за ўсё звязана з псіхічнымі асаблівасцямі Лукашэнкі (пра якія не ўсе ведаюць).

Калі коратка — Лукашэнка, відаць, зразумеў (можа нават яму «доложили»), пра тое, што з Калеснікавай робяць «падставу». Лішнія клопаты дыктатару не патрэбныя. Улічыць трэба яшчэ і асаблівы склад псіхікі ўзурпатара (тут яно галоўнае).

А гэта значыць, што гэтую жанчыну з турмы наўрад ці выпусцяць. Здаецца, яна падвойна стала ахвярай фальшывай палітыкі, якая працягваецца».

Апытанка

Каментары139

  • Антось
    22.10.2024
    Няма адказу на пытанне, навошта чалавек, які ужо даўно выпаў з беларускай плітыкі, які ужо невядомы 1-2 пакаленням белларусаў, раскручвае сябе як лідар, абражаючы іншых людзей, якія ахвяравалі значна большым, чым ён.
    На самой справе, менавіта Пазняк з яго нацыяназізмам - адна з прычын прыходу пляшывага да улады.
  • Юрась поліщук
    22.10.2024
    А навіщо так упарта таваріщ Зянон раскручває з себе білоруського патріота,націоналіста,державника,реваляціонера і лідера? Якби таварішч Зянон поглянув на себе у дзеркало....він би угледів у себе на лобі букви: КГБ....
  • Дед, пей таблетки
    22.10.2024
    о как защемило старикана, второй месяц приступ

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС20

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС

Усе навіны →
Усе навіны

Эдуарду Бабарыку споўнілася 35 гадоў1

Мясаеды маюць больш шанцаў знайсці сабе пару — даследаванне4

Падчас мемарыяльных мерапрыемстваў у Аўшвіцы Ціханоўская сустрэлася з Чарльзам Кушнерам9

У Сумах шахед ударыў па шматпавярховіку: чатыры чалавекі загінулі, дзевяць параненых

Злодзей залез у кватэру праз дах, спусціўшыся ў кватэру праз паверх на вяроўцы

Трамп вышле студэнтаў, што падтрымалі напад ХАМАС на Ізраіль11

«Транзіт можа адбыцца толькі пад Колю». Латушка прапануе ўважліва сачыць за кар'ерай малодшага сына Лукашэнкі13

Жыхар Магілёва прадае 20-капеечную манету за 480 рублёў. У чым яе асаблівасць?2

Лідар групоўкі ХТШ Ахмед аль-Шараа абвешчаны часовым прэзідэнтам Сірыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС20

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць