Грамадства5555

«Галоўнае, каб не было гаворкі, што бацькі ўвогуле не існуе»: Васіль Дранько-Майсюк адрэагаваў на інтэрв'ю сваёй былой жонкі Валярыны Куставай

Артыст Васіль Дранько-Майсюк пабачыў у «Нашай Ніве» інтэрв'ю сваёй былой жонкі Валярыны Куставай і вырашыў агучыць свой погляд на сітуацыю. Ён сцвярджае, што фінансава дапамагае былой жонцы і вельмі хоча ўдзельнічаць у жыцці дачкі, але не мае такой магчымасці.

Васіль Дранько-Майсюк

Васіль распавёў, што гэта ён быў ініцыятарам разводу, які адбыўся на тэрыторыі Беларусі ў 2022 годзе. У 2021 годзе Валярына была вымушаная пакінуць краіну з адным заплечнікам, бо па яе прыехаў чорны бусік. Вядучую і паэта абвінавачвалі ў супрацы з «Белсатам», а таксама ў дапамозе рэпрэсаваным. Першы месяц не атрымлівалася вывезці двухгадовую дачку, каб тая ўз'ядналася з маці. Але дзякуючы дапамозе «Байсол» гэта нарэшце ўдалося.

— Да яе ад’езду ў нас была цудоўная эмацыйная сувязь з дачкой. Мы не чужыя людзі. Пакуль я заставаўся ў Беларусі, а дачка была ўжо ў Варшаве, я бачыў яе па відэасувязі раз на тыдзень.

Сам Васіль пераехаў у Варшаву ў 2022 годзе. Мужчына кажа, што сярод прычын эміграцыі было і жаданне быць бліжэй да дачкі.

— Спачатку бачыў дачку, мабыць, раз на два тыдні. Я хацеў, каб былі вызначаны дакладна бацькоўскія дні. У гэтым было адмоўлена. А потым, на жаль, спатканні спыніліся. Хутка будзе паўтара года, як я яе не бачыў.

Праз асабісты канфлікт у былых мужа і жонкі ёсць складанасці ў камунікацыі.

— Адзінае, чаго я хачу — мець магчымасць бачыць сваю дачку і займацца ёй. Каб былі бацькоўскія дні, каб я мог ёй купляць нешта і ў садок адводзіць. Я не маю нічога супраць нейкіх збораў («Байсол» абвесціў збор сродкаў для сям'і Валярыны, бацька якой змагаецца з анкалогіяй. — НН). Галоўнае, каб не было гаворкі, што бацькі ўвогуле не існуе, што бацька нічога не дае.

Васіль кажа, што да нядаўняга часу раз на месяц пералічваў грошы былой жонцы. Але адмаўляецца агучваць канкрэтныя сумы ці агульны дыяпазон фінансавай дапамогі.

— Сумы былі розныя. Я бы цяпер не хацеў паказваць нейкія скрыншоты ці яшчэ штосьці. Усе гэтыя пераводы знаходзяцца зараз у майго адваката і будуць адпраўлены ў суд. Спачатку, калі я толькі прыехаў і ў мяне былі нейкія запасы, гэта была адна сума. Пасля, калі Валярына адмовілася паказваць дзіця, я даваў нейкую базавую суму. Магу сказаць, што напрыканцы лета была паўза ў два месяцы, бо ў мяне была вельмі кепская фінансавая сітуацыя. Але ў гэтым месяцы ёсць дапамога, і далей яна будзе.

Мужчына адзначае, што патрабуе ад былой жонкі справаздачу:

— Калі мне кажуць, што патрэбна пэўная сума на штосьці, я кажу: «Добра, пакажы рахунак». Тады я зразумею, што сапраўды трэба столькі — а можа больш, а можа менш. Калі проста абстрактна «Дай мне столькі» — а куды, а на што? А давай разам з’ездзім да лекара, у садок. Я хачу паўнавартасна ўдзельнічаць у жыцці дачкі. Калі я буду бачыць, што трэба цёплая куртачка, тое-сёе — безумоўна, усё гэта будзе пакрывацца.

Васіль кажа, што прапаноўваў былой жонцы звярнуцца да медыятара, каб наладзіць камунікацыю, але яна адмовілася. Цяпер ён перадаў дакументы ў суд, каб вырашыць пытанне афіцыйна. Ён спадзяецца, што паразумецца нарэшце атрымаецца.

Каментары55

  • Сонейка
    23.10.2024
    Прачытала яго інтэрв'ю і пайшла другі раз данаціць Валярыне
  • Паўло Менскі
    23.10.2024
    Сутыкаўся асабіста і з Васілём, і з Валярынай. Склалася ўражанне, што абодва яны - творчыя асобы з нейкімі асаблівасцямі. Васіль - ні разу не падарунак, але так шантажаваць дзіцём, як робіць яна, - гэта дно. Трымайся, Васіль, бо ты сам зрабіў выбар, і цяпер нясеш адказнасць за яго.
  • Ябацька
    23.10.2024
    Раз на 2 тыдні бачыў духгадовае дзіця - ябацька стагоддзя!

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?32

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Усе навіны →
Усе навіны

Комік Нарышкін расказаў, як яму забаранілі ўезд у Літву2

«Нас, лічы, выкралі!» Хлопец з дзяўчынай не выйшлі з аўтобуса на канчатковым прыпынку, і кіроўца звёз іх2

Капітанам кітайскага судна, якое падазраюць у пашкоджанні кабеляў на дне Балтыйскага мора, аказаўся грамадзянін Расіі5

У Мінску людзі ўначы выстройваюцца ў чэргі, каб купіць рэдкія манеты

Расійскі самалёт скінуў бомбу на школу ў Белгарадскай вобласці4

МУС паказала трэніроўку разгону мітынгаў ФОТЫ13

Арыштаваны дом Цапкалаў у Мінску не прадалі на аўкцыёне — не знайшлося ахвотных1

Wyborcza паведамляе пра вобшук у Агнешкі Рамашэўскай — сама яна гэта адмаўляе6

Літоўская мытня чарговы раз ускладніла ўмовы для транзіту аўто з ЗША ў Беларусь. Якія аўто цяпер могуць захраснуць у порце Клайпеды?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?32

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Галоўнае
Усе навіны →