Каментары да артыкула

«Развялі як школьніцу»: горкая гісторыя пра тое, як нельга купляць машыну

  • Аўтамеханік
    24.10.2024
    Як аўтамеханік і ў былым перакуп з вялікім досведам скажу, што гэтыя словы, быццам рамонт пацягне як дзве машыны, дык такое немагчыма. Гэта больш падобна на развод на СТА. Хай Наста заедзе да гаражнікаў, лепш яшчэ каб да знаёмых якіх, дык яны зробяць за умераныя грошы і не будуць мяняць усё падрад, як СТАшнікі. У іх у гэтым плане увогуле тармазоў няма.
    А на будучыню - трэба заплаціць гэтых 20-50 даляраў і загнаць машыну на агляд. Падняць на пад'емніку, падключыць камп'ютар і г.д. Або яшчэ лепш замовіць падборшчыкаў.
    Я напрыклад за такое бяру 50$. Бывае што знаёмыя звяртаюцца.
    Ды й ніхто ж не ведае галоўнае - можа прадавец на усё касякі ёй ўжо скінуў цану - і такое бывае.

    А наконт гатоўкі і юр. асоб - дык цяпер толькі так і засталіся на плаву аўтакомісы. Кошт-спраўкі толькі падаражэлі, а так як рабілі так і робяць іх.
    Галоўнае ў Насты, што докт ўсе спраўныя, што перааыормілі гладка, а жаляззё робіцца.
    Навука на будучыню...
  • Суродзіч
    24.10.2024
    Феміністка? Жанчыны звычайна машыны самі не выбіраюць і не купляюць, а даручаюць гэта, абсалютна рацыянальна, тым, хто ў гэтым цяміць лепш: сваім мужыкам, братам ці, калі зусім не пашанцавала, спецыялістам па падборы аўто...
  •