Грамадства22

«Калі трэба паехаць у Крым — паеду, але навошта?» Лукашэнка ўхіліўся ад пытання аб прызнанні акупаваных тэрыторый Украіны

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пакуль не бачыць неабходнасці ехаць у Крым. Пры гэтым, кажучы пра супрацоўніцтва з захопленымі Расіяй тэрыторыямі, ён назваў іх усходам Украіны.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Kristina Kormilitsyna, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што можа паехаць у Крым, але пакуль такой неабходнасці няма.

Супрацоўнік «Известий» запытаў у Лукашэнкі, ці стаіць на парадку дня пытанне прызнання Мінскам акупаваных тэрыторый Украіны расійскімі, і ці гатовы той паехаць у Крым. Лукашэнка адразу стаў адказваць на другое пытанне, а ад першага пастараўся ўхіліцца.

«Ці паеду я ў Крым? Думаю, гэта пытанне ад журналістаў больш. Калі трэба паехаць — паеду. Я чалавек рашучы. Але якая неабходнасць мне сёння ці ўчора была ехаць у Крым?» — сказаў, зморшчыўшыся, Лукашэнка.

Ён паўтарыў сваю пазіцыю, якую агучваў раней.

«Дэ-факта Крым — расійскі. Дэ-юрэ — не. Таму што юрыдычныя гэтыя пытанні аднабакова ўрэгуляваныя. І міжнародная так званая супольнасць, што не хвалюе Расею, і я б так зрабіў, не прызнае Крым расійскім», — растлумачыў Лукашэнка.

Ён нагадаў, што супрацоўнічае з анексаваным Крымам, а таксама з акупаванымі Расіяй тэрыторыямі, якія ён назваў усходам Украіны.

«Мы адразу супрацоўнічаць пачалі з Крымам, супрацоўнічаем і цяпер. І з усходам Украіны супрацоўнічаем з усімі абласцямі. Дарэчы, нас кіраўніцтва Украіны і вайскоўцы папракаюць у гэтым. Кажуць, што арганізацыі, якія супрацоўнічаюць з, як яны кажуць, захопленымі абласцямі, трапяць пад санкцыі. Мы ім кажам: «Яны і так пад санкцыямі». Ужо далей няма куды трапляць. 

Ну а тое, што трэба Данбасу і Крыму, калі гэта ёсць, мы гэта прадаем. Яны ж за гэта плацяць. Чаму нам не супрацоўнічаць», — дадаў Лукашэнка.

Ён чарговы раз абвінаваціў Украіну ў тым, што яна першай увяла супраць Беларусі санкцыі і заявіў, што ўкраінскае кіраўніцтва не можа яму дыктаваць, з кім супрацоўнічаць.

На заканчэнне Лукашэнка адзначыў, што «гэта пытанне пакуль адкладзенае». Што ён меў на ўвазе — пытанне паездкі ў Крым або пытанне прызнання тэрыторый, супрацоўнік «Известий» не ўдакладняў.

Каментары2

  • Быўшая бабарыканка
    24.10.2024
    Як так? Нават ціханоўскі ездзіў у Крым, а лукаш - не. Невероятным лідерам па здольнасці ўсядзець на двух крэслах да яго яшчэ далека. Яшчэ.
  • Срула Швондерляйн
    24.10.2024
    [Рэд. выдалена]

У якіх чатах сядзеў губазікавец Артур Гайко і што там пісаў? 8

У якіх чатах сядзеў губазікавец Артур Гайко і што там пісаў? 

Усе навіны →
Усе навіны

Турцыя нанесла ўдары па цэлях на поўначы Сірыі і Ірака4

Каго Лукашэнка паставіць на выбары кандыдатамі-спойлерамі?18

Снапкоў пахваліўся, што беларусы цяпер зарабляюць рэкордна шмат. Падлічылі, як змяніліся заробкі беларусаў за 10 гадоў з улікам інфляцыі даляра9

З Газы гэтай ноччу эвакуіравалі беларуску з трыма дзецьмі1

Праект, па якім знішчылі гістарычныя казармы ў Гродне, узнагародзілі ў намінацыі «архітэктурная спадчына»8

Аказваецца, Беларусь не давала тэрыторыі для нападу на Украіну. Лукашэнка сцвярджае, што гэта было нешта іншае30

«Галоўнае, каб не было гаворкі, што бацькі ўвогуле не існуе»: Васіль Дранько-Майсюк адрэагаваў на інтэрв'ю сваёй былой жонкі Валярыны Куставай48

Камандзір «Ахмата»: расійскія вайскоўцы здзейснілі 187 злачынстваў у Курскай вобласці, у тым ліку забойствы і згвалтаванні3

«Сказалі, да канца вайны нават не спрабаваць уехаць». Трэнерку беларускіх фігурыстаў не пусцілі ў Расію2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У якіх чатах сядзеў губазікавец Артур Гайко і што там пісаў? 8

У якіх чатах сядзеў губазікавец Артур Гайко і што там пісаў? 

Галоўнае
Усе навіны →