Партыя працы і справядлівасці не будзе выстаўляць спойлера і падтрымае Лукашэнку
У партыі, у якой 8 мандатаў у Палаце прадстаўнікоў, вызначыліся са стратэгіяй на кампанію.
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці не будзе выстаўляць свайго кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах.
Адна з толькі чатырох дазволеных у Беларусі партый збіраецца падтрымаць Лукашэнку, піша Sputnik.
Па выніках лютаўскіх выбараў у Палату прадстаўнікоў Партыі працы і справядлівасці аддалі 8 дэпутацкіх мандатаў у яе — на адзін больш, чым камуністам.
У Беларусі пасля прыняцця новага закона ліквідавалі ўсе апазіцыйныя партыі. Рэгістрацыю прайшлі толькі чатыры партыі — «Белая Русь», Кампартыя, Ліберальна-дэмакратычная партыя і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці. Усе яны заяўляюць пра безумоўную падтрымку Лукашэнкі.
Напярэдадні пра намер партыі ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі заявіў лідар ЛДПБ Алег Гайдукевіч.
Выбары прызначаныя на 26 студзеня 2025 года. Прэтэндэнты павінны падаць заяўкі на рэгістрацыю ініцыятыўных груп да 1 лістапада.
Ад імя «Белай Русі» рассылаюцца лісты аб вылучэнні Качанавай у прэзідэнты
Каго Лукашэнка паставіць на выбары кандыдатамі-спойлерамі?
Чаму Лукашэнка так спяшаецца правесці выбары?
Апазіцыя прапануе галасаваць супраць усіх, але дапускае змену тактыкі бліжэй да выбараў
Гайдукевіч заявіў, што яго партыя будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах
Ці быў у Канапацкай нямецкі ДНЖ, які перашкаджае ёй стаць кандыдаткай-спойлерам?
Каментары