ЦВК апублікаваў лагатып прэзідэнцкай кампаніі. І зноў лога ЦВК падобна да дыверсіі
ЦВК апублікаваў лагатып выбараў прэзідэнта, дату якіх учора прызначылі на 26 студзеня. Хутка яго выдалілі з сацсетак ЦВК, але яго паспелі перапосціць іншыя.
На лагатыпе стаіць дата выбараў — 25 лютага 2025 года. Цікава, што раней «Белпол» называў верагоднай датай выбараў 23 лютага 2025 года.
«Усё вельмі ёміста, ярка і стыльна», — патлумачыў гэты сімвал выбараў начальнік аддзела апарата ЦВК Беларусі Сяргей Шмарлоўскі.
Неўзабаве лагатып памянялі на новы, з датай «26 студзеня».
Акрамя таго, надпіс па-руску паднялі вышэй за беларускі.
Нагадаем, што ў лістападзе 2023 года ЦВК апублікаваў лагатып выбарчай кампаніі 2024 года. І гэта таксама было падобна да дыверсіі: апроч спрэчных дызайнерскіх вынаходніцтваў, беларусы знайшлі тут адно бясспрэчнае — прыдуманы сцяг Беларусі. Такога сцяга не існуе.
Каментары
Кандидаты п@@@@ы!
Во вторник только досрочное голосование, а основной день выборов — 30 февраля.)