Грамадства99

Павел Латушка бачыць прычыну прызначэння выбараў на студзень у іншым

Палітык выказвае здагадку, што так трэба ў інтарэсах Расіі.

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка не згодны з распаўсюджаным меркаваннем аб тым, што адна з прычын ранняга правядзення прэзідэнцкіх выбараў — слабое здароўе дыктатара. Свае думкі ён агучыў у эфіры праграмы «Обычное утро»

«Здароўе — гэта тое, што не адыгрывала ў дадзеным выпадку ніякай ролі. Гэта смешна з пункту гледжання гадоў, на якія ён плануе далей кіраваць. Гэта смешна з пункту гледжання таго, што Лукашэнка ў прынцыпе мае сваё жаданне кіраваць да апошняга дня свайго жыцця.

Гэта той чалавек, які фанатычна любіць толькі адну рэч у гэтым жыцці — гэта ўлада. Не Колю, а толькі ўладу», — выказаў сваё меркаванне Латушка.

«Паспрабую дапусціць, што, магчыма, гэта рэалізацыя пэўных ваенна-стратэгічных мэт у інтарэсах Расійскай Федэрацыі, якія трэба будзе рэалізаваць менавіта ў канцы зімы ці вясной наступнага года», — выказвае сваю здагадку Латушка.

«Размова ідзе пра тое, што Расія зацікаўлена ў гэтай агрэсіі перамагчы. Перамагчы прынамсі ў форме фіксацыі за сабой тых тэрыторый, якія яны ўпісалі ў канстытуцыю Расійскай Федэрацыі ў 2022 годзе. І «балкон» — стратэгічны выступ Беларусь — для гэтага з'яўляецца крытычна важным. (…) Па-другое, гэта можа дазволіць рускім дасягнуць гэтай мэты меншай колькасцю ахвяр, затрат і рэсурсаў. Таму вяртанне тэмы «беларускага балкона» абсалютна рэальна».

Павел Латушка звяртае ўвагу яшчэ на адзін момант: у той дзень, як былі абвешчаны выбары, якія фактычна датэрміновыя, было абвешчана аб правядзенні вучэнняў «Захад — 2025». Ён лічыць гэта невыпадковым. Пакуль дата правядзення вучэнняў невядомая.

«Ёсць два варыянты. Ці Лукашэнка фактычна пад кантролем расійскіх узброеных сіл, атрымаўшы адпаведную падтрымку бяспекі з іх боку, правядзе сваю спробу прызначэння на ўзурпіраваную ім пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ці ў наступным, пасля перапрызначэння, ён забяспечыць у інтарэсах Расійскай Федэрацыі зноў інфраструктуру, тэрыторыю для рашэння ваенных задач.

Гэта можа быць канцэнтрацыя пэўнага вайсковага кантынгенту, групоўкі войск, якая стварае пагрозу як на ўкраінскім напрамку, так і на заходнім напрамку. Магчыма, гэта лакальны канфлікт на мяжы. Наўрад ці я б дапускаў нейкую агрэсію, але сам факт наяўнасці буйной групоўкі абавяжа, прымусіць украінскі бок частку сур'ёзных сіл і рэзерваў, якіх не хапае, (…) падцягнуць да мяжы. І гэта галоўная прычына, ніякае не здароўе», — лічыць палітык.

Другая прычына, якая, паводле Латушкі, адыграла ролю ў прыняцці рашэння правесці выбары ў студзені, — тое, што Лукашэнка «баіцца лета».

«Ён баіцца паўтору падзей 2020 года, таму ён робіць гэта зімой. Заўважце, што гэта робіцца фактычна на вадохрышчанскія святы. (…) Гэта найбольш пасіўны перыяд, шэры перыяд, калі людзі не схільныя да нейкіх актыўных дзеянняў. І гэта псіхалагічна было ацэнена і выбрана менавіта гэтая дата як найбольш адпаведная з пункту гледжання забеспячэння бяспекі ўнутраных працэсаў».

Павел Латушка адзначыў, што факт прызначэння прэзідэнцкіх выбараў у такі час дэманструе, што Лукашэнка «баіцца апазіцыі».

Каментары9

  • супермаркет кислых вшей
    24.10.2024
    Латушко хватит пересказывать выведку
  • Алібаба
    24.10.2024
    ПалПалыч, „давай чырвонец пажалуста" на выбары нашева лукіча. Выбары прэзідзента ў РБ не могуць адбыцца апрыоры, пакуль ёсьць лукіч. Таму „выбіраюць" лукіча, а не прызідзента.
  • Влад
    24.10.2024
    Фантазёр - ты меня называла...

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?6

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Усе навіны →
Усе навіны

Падпісанне міру з Украінай «заўтра» падтрымалі б 79% расіян3

Дзмітрый Мядзведзеў назваў умову спынення вайны ва Украіне5

У Ашмянах сёння было мінус 8,8°С2

Вядомая спявачка выйграла права карыстацца сваім імем у Аўстраліі

Беларусы адкрылі ў Варшаве салон кухняў, але кліенты так і не дачакаліся сваіх заказаў

Вядомага трэнера па ўсходніх адзінаборствах судзяць за жаданне ваяваць за Украіну2

Канапацкая сцвярджае, што яе каманда збірае ў дзень мінімум па чатыры тысячы подпісаў8

Памятаеце міністра спорту Качана, які ўляпаўся ў туалетны скандал? Яго цяперашняя пасада не ўражвае3

Цягнік Мінск — Гомель прыбыў на канцавую станцыю са спазненнем на чатыры з паловай гадзіны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?6

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Галоўнае
Усе навіны →