Сёння ноччу ў паўфінале яна перамагла Эмі Навара з лікам 6:3, 7:6.
У фінале Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе беларуска сустрэнецца з Джэсікай Пегулай (ЗША), якая ў сваім паўфінале перамагла чэшку Караліну Мухаву.
Фінал пройдзе ў суботу, папярэдні пачатак а 23-й па беларускім часе.
У мінулым годзе Сабаленка дайшла да фіналу турніру, дзе прайграла Коры Гаўф.
Тры разы ў фіналах гуляла Вікторыя Азаранка, але ні разу не змагла выйграць прэстыжны трафей.
Каментары