Эканоміка11

«Умка» стаў шчыраваць на «Беларуськаліі»

Цёзка любімага шпіца Лукашэнкі выдаў першыя тоны калійнай руды.

Фото: t.me/belaruskali

Беларускі выемачны камбайн «Умка-550» выдаў першыя тоны калійнай руды ў шахтах «Беларуськалія».

Камбайн, які назвалі гэтак жа, як і шпіца Лукашэнкі, заменіць нямецка-беларускі SL 300/400. Яго выраблялі нямецкая кампанія Eickhoff, з якой «Беларуськалій» супрацоўнічаў дзесяцігоддзі, і салігорская фірма «Холдынг-Іпр». Гэты камбайн працаваў на рудніках «Беларуськалія» з 2013 года, піша выданне «Беларусы і рынак».

Цяпер кампанія ўзяла курс на імпартазамяшчэнне. Паведамляецца, што лакалізацыя камбайна «Умка-550» вытворчасці салігорскага «Машхімпрама» вырасла з 20% да 80%. Распрацоўвалі аналаг нямецкага камбайна паўтара года.

Кіраўнік «Беларуськалія» Іван Галаваты лічыць, што «Умка» ні ў чым не саступае свайму папярэдніку.

«Выраб камбайна практычна завяршыў праграму імпартазамяшчэння для рудніка і цяпер беларускія вытворцы асвоілі ўсю лінейку абсталявання, якое дазваляе забяспечыць здабычу руды і выдачу яе на паверхню для наступнай перапрацоўкі, прычым з якасцю, якая часцяком перавышае імпартныя аналагі», — сцвярджаў Галаваты.

«Машхімпрам» паведамляў, што на выраб аднаго «Умкі» патрабуецца 6-7 месяцаў. Зараз камбайн знаходзіцца на этапе прамысловых выпрабаванняў з мэтай пацвярджэння заяўленых вытворцам тэхнічных характарыстык.

Каментары1

  • Янка
    05.09.2024
    Адразу узгадваюцца спробы расейцаў імпартазамясціць авіалайнеры заходняй вытворчасці. Рэсурс лапатак рухавіка зменшыўся ў 10 разоў, агульная вага авіаланера ўзрасла на 6 тон, што абрынула камерцыйную прывабнасць імпартазамяшчоннага прадукта. Тое ж самае тычыцца мікрапрацэсараў Байкал - кампутары атрымаліся павольнымі і ў разы даражэйшымі. Таму вельмі сумняюся, што Машхімпрам здолеў паўнавартасна скапіяваць планетарную каробку перадач Eickhoff Gearbox, type EKP 65 з круцячым момантам 650 kNm, якая робіць выемачны камбайн моцным і адначасова кампактным. Калі толькі не дапамог геній Гусакова з НАН.

    Каб зразумець, што з сабе ўяўляе тэхналагічны лідар галіны Машхімпрам, які сваім Умкай вырашыў ссунуць Eickhoff Gruppe з рынка - дастаткова паглядзець ягоныя працоўныя вакансіі і заробкавыя прапановы. Спойлер - ад смешна да замала з улікам патрабуемай кваліфікацыі :
    https://praca.by/organization/109691/

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў

Усе навіны →
Усе навіны

2 лістапада чакаюць моцнага ветру2

Пры крушэнні вайсковага верталёта ў Афрыцы загінулі два беларусы3

Больш за 100 шахедаў зайшло ў Беларусь з ліпеня: іх колькасць расце5

Фанату з Магілёва пагражае да дваццаці гадоў калоніі

У Мінску пачалі судзіць беларуса, якога затрымалі на мяжы пасля вяртання з Амерыкі1

У Польшчы знаходзяцца больш за 200 тысяч беларусаў1

Орбан заявіў пра паразу Украіны ў вайне з Расіяй7

Качанава: У нашым турбулентным свеце няма такой дзяржавы, дзе б так думалі пра людзей, як у Беларусі5

Магілёвец з рэўнасці апублікаваў у дамавым чаце інтымнае фота сваёй жонкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў

Галоўнае
Усе навіны →