Свет11

Туск на румынскай выступіў у парламенце Малдовы і паабяцаў дапамогу з уступленнем у ЕС — ВІДЭА

20 кастрычніка ў краіне пройдзе рэферэндум па ўступленні ў Еўрасаюз.

Point.md

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск у сераду выступіў у парламенце Малдовы, у сваім звароце, часткова на румынскай мове, ён паабяцаў малдаванам дапамогу з уступленнем у ЕС, паведамляе Newsmaker.

Туск адзначыў перспектывы ўступлення Малдовы ў Еўрапейскі Саюз. «Кожны з вас, хто бываў у Польшчы, мог параўнаць, які выгляд яна мела калісьці і які мае сёння. Безумоўна, змены чакаюць і Малдову», — падкрэсліў ён.

У той жа час прэм'ер-міністр Польшчы перакананы, што рашэнне аб уступленні Малдовы ў ЕС павінен прыняць народ, а не лідары краіны. Ён таксама заявіў, што дапаможа Малдове паскорыць працэс еўраінтэграцыі, калі старшынства ў Радзе ЕС пяройдзе ў Польшчу.

«Для мяне важна паскорыць гэты працэс і зрабіць гэты фінал рэальным. Калі вы гэтага хочаце, калі вы так вырашыце [на рэферэндуме], я зраблю ўсё магчымае, каб Еўропа эфектыўна падтрымлівала вас і дапамагала вам на гэтым шляху», — паабяцаў Дональд Туск.

На заканчэнне звароту кіраўнік польскага ўрада звярнуўся да грамадзян Малдовы на румынскай мове.

«Вы, як нацыя, праявілі неверагоднае цярпенне, настойлівасць і адказнасць. Вы прайшлі праз вельмі цяжкія выпрабаванні, але крок за крокам будуеце сучасную дзяржаву. Давайце выкарыстоўваць гэтую магчымасць разам. Я буду ў вашым распараджэнні. Вы заўсёды зможаце разлічваць на Польшчу, калі захочаце ўступіць у Еўрапейскі Саюз», — сказаў прэм'ер-міністр.

Падчас візіту ў Кішынёў Туск таксама выказаў упэўненасць, што падчас польскага старшынства ў Радзе ЕС еўраінтэграцыя Малдовы паскорыцца. 

У чэрвені ЕС афіцыйна запусціў перамовы аб уступленні з Украінай і Малдовай. 20 кастрычніка ў Малдове пройдуць прэзідэнцкія выбары. Адначасова з імі вырашылі арганізаваць рэферэндум па ўступленні Малдовы ў ЕС.

Каментары1

  • Розніца
    05.09.2024
    Нават Туск выступіў на румынскай, а "невероятные" белорусские околопотилические деятели далей не могуць ды яшчэ моцна бароняць расейскую.

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»22

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Усе навіны →
Усе навіны

У Шчучынскім раёне двое дзецюкоў скралі, а затым вярнулі назад двух парсючкоў

Пакаленне «ні-ні»: хто яны такія і наколькі гэта небяспечная тэндэнцыя?12

У Данецку пасля выбуху ў машыне загінуў начальнік Аленаўскай калоніі ДНР. Яго жонцы адарвала нагу10

Пентагон назваў выдаткі Расіі на вайну з Украінай1

Даляр каштуе менш за 3,4 рубля

Барысаў чакае Лукашэнку — тэрмінова кладуць асфальт і косяць траву5

Беларускі IT-прадпрымальнік Маханёк расказаў, чаму выбраў для жыцця дарагі Нью-Ёрк3

На матчы «Легія» — «Дынама» былі затрыманыя двое мужчын, якія здымалі беларускіх заўзятараў15

«Асад паў. Не бойцеся». Як вызваляюць вязняў сумна вядомых турмаў Сірыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»22

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Галоўнае
Усе навіны →