Прэмʼер Італіі Джорджа Мелоні заявіла, што галасаванне на выбарах у Еўрапарламент стане «рэферэндумам, на якім будуць выбіраць паміж двума Еўропамі».
«З аднаго боку, гэта ідэалагічная, цэнтралізаваная, нігілістычная, усё больш тэхнакратычная Еўропа. З іншага боку, гэта смелая і ганарлівая Еўропа, якая не забывае свае карані, таму што гэтыя карані вызначаюць, кім мы зʼяўляемся, і дапамагаюць нам арыентавацца», — заявіла прэмʼер Італіі.
Мелоні належыць да правай партыі «Браты Італіі», гэтая палітсіла ў Еўрапарламенце ўваходзіць у групу «Еўрапейскія кансерватары і рэфармісты» (ECR).
Лідар французскіх ультраправых Марын Ле Пэн нядаўна запрасіла Мелоні сфармаваць правае суперабʼяднанне, якое стала б другім па велічыні партыйным блокам у Еўрапарламенце. Да яе закліку далучыўся таксама венгерскі прэмʼер-міністр Віктар Орбан, піша «Еўрапейская праўда».
Каментары