Вечарам 12 лютага да яго дома ў Мікашэвічах прыехаў чорны мікрааўтобус, з якога выскачыла каля 15 сілавікоў са зброяй.
Ноч Анатоль Прышчык правёў у ізалятары ў Лунінцы. Чакаецца, што суд адбудзецца сёння, 13 лютага. Папярэдне вядома, што сацыял-дэмакрата вінавацяць у вырабе, распаўсюдзе і захаванні экстрэмісцкіх матэрыялаў (ч. 2 арт. 19.11 КоАП), піша БСДП у сваім тэлеграм-канале.
74-гадовы актывіст не раз быў назіральнікам на выбарах.
Каментары