Грамадства22

Сілавікі запусцілі новы бот, які паказвае, ці «экстрэмісцкі» той ці іншы рэсурс. Вось чаму карыстацца ім небяспечна і бессэнсоўна

Гэты бот сёння прадставіў адзін з каналаў, які вядуць супрацоўнікі органаў. Тлумачым, што з ім не так.

Лагатып бота сілавікоў

Што робіць гэты бот?

Вы дасылаеце ў яго спасылку на сайт або тэлеграм-канал, а ён кажа, ці ёсць ён у спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў. «Ведай статус рэсурсаў, якія збіраешся наведаць», — кажа допіс у тэлеграм-канале сілавікоў.

Чым гэты бот можа быць небяспечны?

Па-першае, любы бот, як мы ўжо пісалі, можа збіраць ID і імёны карыстальнікаў тых, хто ў яго звяртаецца.

Пасля таго, як вы праверыце нейкую групу, сілавікі могуць здэананімізаваць і затрымаць вас, каб «пераправерыць» — маўляў, калі цікавішся, то ў нечым вінаваты.

Па-другое, такім чынам сілавікі могуць напаўняць базу патэнцыйна «экстрэмісцкіх» рэсурсаў, якія яны пакуль не апрацавалі. Гэта толькі дапаможа ім у рэпрэсіях, але не зберажэ вас — і вось чаму.

Па-трэцяе, за прагляд рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі, не караюць, бо тэхнічна складана зразумець, ці наведваў іх чалавек. Караюць за падпіску і ўзаемадзеянні — то-бок, лайкі, рэпосты і каментары.

Чаму праверкі рэсурсу на «экстрэмізм» не дапамогуць?

На сёння беларускае заканадаўства не дае абароны ад таго, каб вас аштрафавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», нават калі рэсурс не прызнаны экстрэмісцкім.

У Кодэксе аб адміністрацыйных парушэннях ёсць артыкул 19.11, па якім і штрафуюць за рэпосты незалежных медыя. Частка першая артыкулу дазваляе караць за матэрыялы, якіх у спісе няма (яна прадугледжвае адказнасць за распаўсюд «інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць»), частка другая — за тыя, якія там ёсць.

Па абедзвюх частках прадугледжаны вялікі штраф і канфіскацыя «прадмета здзяйснення правапарушэння», у большасці выпадкаў — гэта смартфоны або камп'ютары.

Розніца ў тым, што па другой частцы можна атрымаць яшчэ і арышт.

Больш за тое, пакуль чалавек за кратамі на «сутках», супраць яго могуць скласці крымінальную справу. Так было з Настай Лойка, правабарончы даклад якой, зроблены ў 2018-м, прызналі сродкам распальвання сацыяльнай варожасці да сілавікоў. Падобна, тое самае хочуць зрабіць з бацькам Мікіты Залатарова, Мікалаем Лапуновым — ён бесперапынна на «сутках» ужо два з паловай месяцы, але групу «Гомель за Мікіту Залатарова» ўжо прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем», у якім Лапуноў пазначаны кіраўніком.

Такім чынам, ва ўмовах, калі законы рэальна працуюць толькі на карысць сілавікоў і спецслужбаў, праверка на «экстрэмісцкасць» мае няшмат сэнсу.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Вася
    21.11.2023
    А патроліць з "левага" акаунта? Пайду-ка якую губазу праверу, а раптам там заселі экстрэмісты?
  • Вася
    21.11.2023
    4.40 раніцы, запускаю бота, а ен спіць(!) Спіць? На службе??? А калі дыверсанты у́ Астрашыцкім гарадку высадзяцца? Вы што, дарма народныя грошы пражыраеце? Кірау́ніка - паслом у Эрытрэю, а яго падначаленым - рыдлеу́кі у́ рукі і капаць! Вы дарогі у́ "працвитающай" бачылі? Пакуль на вашых тупых ботау́ грошы выдаткоу́валі, у краіне засталася адна дарога да Астрашыцкага гарадка. Маліцеся, каб яе надоу́га хапіла.

Чэргі з фур на выезд з Беларусі моцна скараціліся. Але гэта не пазітыўная навіна для вашых кашалькоў

Чэргі з фур на выезд з Беларусі моцна скараціліся. Але гэта не пазітыўная навіна для вашых кашалькоў

Усе навіны →
Усе навіны

Качанава: У нашым турбулентным свеце няма такой дзяржавы, дзе б так думалі пра людзей, як у Беларусі4

Магілёвец з рэўнасці апублікаваў у дамавым чаце інтымнае фота сваёй жонкі

На Урале з-за аварыі некалькі дамоў затапіла баршчом3

Гомельскага актывіста ў Славакіі чакае суд у сувязі «з пагрозай нацыянальнай бяспецы»

Першыя аўтацэнтры беларускага брэнда Belgee адкрыліся ў Мінску1

Кіраўнік РПЦ паабяцаў расіянам вечнае жыццё ў выпадку гібелі ва Украіне і заклікаў маліцца за Пуціна15

Сіноптыкі запланавалі на заўтра снег2

Швед паскардзіўся на Інтэрпал — не выдае беларусаў8

Час чакання вырас, цана таксама. З-за новых правіл працы таксі некаторыя пасажыры сутыкнуліся з праблемай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэргі з фур на выезд з Беларусі моцна скараціліся. Але гэта не пазітыўная навіна для вашых кашалькоў

Чэргі з фур на выезд з Беларусі моцна скараціліся. Але гэта не пазітыўная навіна для вашых кашалькоў

Галоўнае
Усе навіны →