Грамадства11

Бі-бі-сі вядомыя імёны 10 500 загінулых ва Украіне расійскіх вайскоўцаў

На аснове адкрытых крыніц Бі-бі-сі ўдалося ўстанавіць імёны больш за 10 500 расійскіх вайскоўцаў, якія загінулі на вайне ва Украіне. Сярод іх — 492 мабілізаваных.

З першага дня вайны Руская служба Бі-бі-сі сумесна з выданнем «Медыязона» і камандай валанцёраў вядзе пайменны спіс страт расійскіх вайскоўцаў ва Украіне.

На 23 снежня ўдалося пацвердзіць інфармацыю пра 10 505 загінулых салдатаў і афіцэраў. Але спіс можа ўтрымліваць прынамсі на 40-60% менш імёнаў загінулых, чым рэальна пахавана ў Расіі. Да такой высновы журналісты прыйшлі, калі вывучалі абстаноўку на могілках у больш як 60 расійскіх населеных пунктах.

Такім чынам, па найбольш кансерватыўнай ацэнцы, страты расійскай арміі і Расгвардыі ва Украіне могуць складаць больш за 21 тысячу чалавек.

Агульныя беззваротныя страты Расіі (гэта значыць, колькасць тых, хто выбыў са строю з прычыны ранення, смерці або прапаў без вестак) могуць складаць прынамсі 95 500 чалавек.

Гэтая лічба атрымана на аснове назіранняў Цэнтра ваенна-марскога аналізу ЗША, згодна з якімі на кожнага загінулага расійскага вайскоўца падчас вайны ва Украіне прыпадае ў сярэднім каля трох з паловай параненых. У гэтую лічбу не ўваходзяць тыя, хто ваяваў на баку Расіі ў складзе «народных міліцый» Данецка і Луганска.

Каментары1

  • Пан Усялян
    26.12.2022
    Фота - ЗАЛІК! Ці хто-небудзь звярнуў увагу, што вечка труны ўсталяванае вертыкальна і на ім нейкім чароўным чынам трымаецца чапка... Напэўна кацапы чапку прыцвічваюць да вечка труны... НАНА-ТЭХНАЛОГІІ !!! БУ-ГА-ГА !!!

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?6

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Гульні на Нацыянальным футбольным стадыёне хочуць запусціць матчам з Расіяй3

На цырымоніі ўручэння прэмій Лукашэнка з цяжкасцю гаварыў, але быў поўны казённага аптымізму25

Папулярную беларускую блогерку будуць судзіць за «распальванне варожасці»4

Вучоныя знайшлі «магістраль дыназаўраў» узростам 166 мільёнаў гадоў

Трымаеце ноўтбук увесь час падключаным? Гэта кепска для яго7

Чаму Трамп загаварыў пра Грэнландыю?30

За час паміж двума Калядамі 52 чалавекі загінулі падчас пажараў

«Вайна на парозе». Бондарава пабачыла ў беларускамоўных школах на вёсцы перашкоду для мілітарызацыі17

У цэнтры Гродна пабудуюць закрыты квартал таўнхаусаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?6

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →