Пратасевіч: Абмяркоўвалі з Бабарыкам Трампа і беларускую апазіцыю
Учора прапагандысты ўпершыню за доўгі час паказалі Віктара Бабарыку — пра былога банкіра не было нічога вядома амаль два гады. Раман Пратасевіч, якога пусцілі да палітвязня, сёння апублікаваў новы кароткі пост пра сустрэчу.
Пратасевіч расказвае, што ўчора да яго паступіла шмат пытанняў з нагоды сустрэчы.
Але падрабязнасці сустрэчы Пратасевіч раскрываць адмаўляецца — «у тым ліку па просьбе самога Віктара Дзмітрыевіча», — сцвярджае Пратасевіч.
Паводле яго слоў, яны размаўлялі з Бабарыкам «на розныя тэмы».
«Абмяркоўвалі нашы і сусветныя навіны. Размаўлялі, напрыклад, пра геапалітыку і пра прыход Трампа назад да ўлады ў ЗША. На яго думку, усё можа істотна памяняцца. Закранулі і тэму апазіцыі. Я ахарактарызаваў бягучую сітуацыю, на што ён адказаў мне казкай Пушкіна пра рыбку і рыбака. А яшчэ мы шмат жартавалі», — піша Пратасевіч.
З нагоды напісання прашэння аб памілаванні Пратасевіч што-небудзь каментаваць адмовіўся. «Гэта справа асабіста Віктара Дзмітрыевіча і яго блізкіх», — напісаў Пратасевіч.
Віктар Бабарыка, які ў маі 2020 года заявіў пра намер балатавацца, знаходзіцца за кратамі з 18 чэрвеня 2020 года, калі быў арыштаваны разам з сынам Эдуардам.
Праз год, у ліпені 2021 года, ён быў асуджаны на 14 гадоў.
Каманда зверху зрабіць рэжым утрымання максімальна строгім прыйшла адносна Бабарыкі прыкладна ў лютым 2023 года. Да яго перасталі пускаць адваката.
25 красавіка 2023 года Віктара Бабарыку з калоніі павезлі ў шпіталь. Паводле інфармацыі, перададзенай журналістам працаўнікамі бальніцы, 27 красавіка палітык быў у хірургічным аддзяленні ў стане сярэдняй цяжкасці. Пазней праваабаронцам стала вядома, што Бабарыку перавялі ў турэмны шпіталь пры СІЗА № 1 у Мінску. Пазней Віктара Бабарыку вярнулі ў калонію.
Паводле сведчання былога палітвязня, вясну і лета 2023 года Бабарыка правёў у калоніі ў ПКТ, у поўнай ізаляцыі ад іншых вязняў. След Віктара Бабарыкі цалкам згубіўся ў лістападзе 2023-га, калі яго бачылі ў калідоры ПКТ.
Пратасевіч ездзіў да Бабарыкі ў калонію некалькі разоў
Экстрэміст, схільны да агрэсіі і захопу закладнікаў. Што азначаюць лічбы на жоўтай бірцы Віктара Бабарыкі
Лукашэнкаўцы ўпершыню за доўгі час паказалі Віктара Бабарыку
Былы палітвязень пра Бабарыку: Гадзіннікі ўсім дазваляюць, а вось такая роба — паказуха
Ціханоўская: Пабачыць тых, хто знаходзіўся ў інкамунікада — велізарная палёгка
Каментары
Відавочна, "рыбак" - беларускі народ, а хто ў нас "уладычыца марская" - узнікае пытанне...