Абвяшчэнне намінантаў на «Оскар» перанеслі праз пажары ў Лос-Анджэлесе
Галасаванне за кандыдатаў у намінанты «Оскара» стартавала 8 студзеня і планавалася, што завершыцца яно 12 студзеня.
Генеральны дырэктар кінаакадэміі Біл Крамер у электронным лісце для супрацоўнікаў заявіў аб змене ў графіках. Такім чынам, калі першапачаткова адборачны тур міжнародных поўнаметражных фільмаў планавалі на 8 студзеня, то цяпер ён запланаваны на канец гэтага тыдня.
Прычынай гэтаму сталі пажары. Паколькі большасць членаў журы жывуць менавіта ў Лос-Анджэлесе і праз катастрофу не могуць працягнуць адбор намінантаў.
Таксама было перанесена абвяшчэнне кандыдатаў на атрыманне «Оскара».
Яно было запланавана на 17 студзеня, але са змяненнем у графіках адбудзецца 19-га.
Каментары