Грамадства1111

Пратасевіч ездзіў да Бабарыкі ў калонію некалькі разоў

Раніцай 8 студзеня Раман Пратасевіч апублікаваў фота і відэа з сустрэчы з палітвязнем Віктарам Бабарыкам, які адбывае тэрмін у калоніі ў Наваполацку. Палітвязня трымалі ў поўнай ізаляцыі на працягу больш за паўтара года, гэтыя фота сталі яго першым публічным з'яўленнем за доўгі час. Аднак «Люстэрка» заўважыла сёе-тое незвычайнае.

Віктар Бабарыка і Раман Пратасевіч, меркавана, у студзені 2025 года ў Наваполацку 

Усяго Пратасевіч выклаў тры фатаграфіі і адно відэа. Ён паведаміў, што Віктар Дзмітрыевіч «выглядае бадзёрым» і «не страціў свайго красамоўства». Па словах Пратасевіча, Бабарыка атрымаў вестачкі ад родных і змог напісаць ім лісты.

Па апублікаваных кадрах складана сказаць, як менавіта была ўладкаваная сустрэча, ці быў на ёй хтосьці яшчэ і пра што ішла гаворка.

Але на відэа мужчыны не з'яўляюцца разам: спачатку Пратасевіч гаворыць уступнае слова, а пасля карцінка змяняецца, і Бабарыка перадае цёплыя словы сваім родным — дачцэ і маленькай унучцы, жадае ім дружна сустрэць «усе святы, якія будуць».

Праўда, сам Пратасевіч у апублікаваных матэрыялах выглядае крыху па-рознаму. На фота ён гладка паголены, а на відэа ў яго на шчоках з'явілася прыкметнае шчацінне. Акрамя таго, на фота ў яго на скронях адраслі валасы, а на відэа прычоска крыху іншая, а скроні выгаленыя.

На абодвух фота — Раман Пратасевіч. Злева — гладка паголены, на скронях ёсць валасы. Справа — з'явілася шчацінне, стрыжка трохі змянілася

Верагодна, гэтыя адрозненні могуць сведчыць пра тое, што «ўступ» ад Пратасевіча і астатнія кадры былі знятыя ў розныя дні, а паездак у Наваполацк было як мінімум дзве (альбо што Пратасевіч адгадаваў шчацінне і пастрыгся ў працэсе).

У выходных даных відэа ў якасці даты стварэння пазначаная раніца 8 студзеня (аднак гэта не абавязкова азначае момант здымкі). А вось у выходных даных фота ніякай інфармацыі няма.

Сам Пратасевіч не гаворыць і не піша, калі менавіта і колькі разоў бачыўся з Віктарам Бабарыкам у калоніі. Таксама ён абыходзіць увагай і мноства іншых важных пытанняў. Напрыклад, чаму менавіта ён трапіў на гэта «спатканне», чаму паўтара года да гэтага адвакаты не маглі звязацца са сваім падабаронным, а родныя — з татам і дзядулем. 

Віктар Бабарыка, які ў маі 2020 года заявіў пра намер балатавацца, знаходзіцца за кратамі з 18 чэрвеня 2020 года, калі быў арыштаваны разам з сынам Эдуардам.

Праз год, у ліпені 2021 года, ён быў асуджаны на 14 гадоў.

Каманда зверху зрабіць рэжым утрымання максімальна строгім прыйшла адносна Бабарыкі прыкладна ў лютым 2023 года. Да яго перасталі пускаць адваката.

25 красавіка 2023 года Віктара Бабарыку з калоніі павезлі ў шпіталь. Паводле інфармацыі, перададзенай журналістам працаўнікамі больніцы, 27 красавіка палітык быў у хірургічным аддзяленні ў стане сярэдняй цяжкасці. Пазней праваабаронцам стала вядома, што Бабарыку перавялі ў турэмны шпіталь пры СІЗА № 1 у Мінску. Пазней Віктара Бабарыку вярнулі ў калонію.

Паводле сведчання былога палітвязня, вясну і лета 2023 года Бабарыка правёў у калоніі ў ПКТ, у поўнай ізаляцыі ад іншых вязняў. След Віктара Бабарыкі згубіўся ў лістападзе 2023-га, калі яго бачылі ў калідоры ПКТ.

Каментары11

  • creck_55
    08.01.2025
    КАК СТЁПА?!?!?!?! ,,:-D :-D :-D,,
  • даведка
    08.01.2025
    Протасевич в первый раз ездил к нему как злой следователь, во второй как добрый.
  • Чук
    08.01.2025
    creck_55, Как Гриша и Игорёк?

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

ЗВР Беларусі дасягнулі 9 мільярдаў даляраў6

Як тэлешоу дапамаглі знізіць колькасць разводаў у Паўднёвай Карэі2

Анастасія Нюфер з ЗША, вызваленая ў Беларусі ў дзень выбараў, апублікавала першае фота

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?12

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць