Мінздароўя: Рост захворванняў на вострыя рэспіраторныя інфекцыі чакаецца ў канцы студзеня — лютым
З 1 па 6 студзеня 2025 года захваральнасць на вострыя рэспіраторныя інфекцыі (ВРІ) на 25 % ніжэйшая, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Пра гэта паведаміла намесніца міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны доктар Беларусі Святлана Нячай, паведамляюць Мінск-навіны.
«Тэндэнцыя да зніжэння захворванняў на рэспіраторныя інфекцыі назіраецца на працягу апошніх трох дзён. Зараз на тэрыторыі рэспублікі цыркулююць негрыпозныя вірусы — парагрып, адэнавірус, рэспіраторна-сінцытыяльны вірус, а таксама мікаплазменная пнеўманія», — адзначыла яна.
Паводле спецыяліста, у краіне працягнутая кампанія па вакцынацыі супраць грыпу.
Каментары