Грамадства

Вядомы беларускі рытэйлер зачыніў усе крамы ў Расіі

У перыяд найбольшага росквіту ў расійскіх гарадах працавала каля 15 крам брэнда.

Фота: Megatop.by

Вядомы беларускі рытэйлер зачыніў усе крамы ў Расіі. На асобнай старонцы, у прыватнасці, сказана: «З жалем паведамляем, што ўсе крамы Megatop на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі зачыненыя» і «Дзякуй, што былі з намі!», піша выданне «Беларусы і рынак».

Таксама прадстаўлена інструкцыя па вяртанні тавараў па пошце або праз сетку СДЭК на адрас маскоўскай «дачкі» рытэйлера, калі будзе выяўлены брак.

Megatop абяцае кампенсаваць выдаткі на перасылку вернутых тавараў і вярнуць сродкі цягам 14 дзён пасля атрымання вяртання.

У паведамленні не ўдакладняецца, з якога часу крамы перасталі працаваць. Але, мяркуючы па тым, што яны ўсё яшчэ ўказаныя на сайтах некаторых расійскіх гандлёвых цэнтраў, гэта адбылося адносна нядаўна.

Megatop — гэта праект, які з 1993 года развіваюць беларускі бізнесмен Сяргей Кульгавы і яго партнёры. Яны стварылі некалькі рознічных абутковых сетак. Некаторы час, акрамя Megatop, продаж абутку ажыццяўляўся ў крамах Axis, якія цяпер зачыненыя.

Па заказах уладальнікаў крам абутак спачатку вырабляўся ў Кітаі, Індыі, Партугаліі. У 2010-х бізнесмены адкрылі ўласную фабрыку ў Віцебску і паспрабавалі маштабаваць бізнес на суседнія краіны.

Першай была спроба замацавацца на ўкраінскім рынку. Калі яна аказалася няўдалай, у знешняй экспансіі стаўка была зроблена на Расію. Першы магазін там адкрылі ў 2016 годзе ў Яраслаўлі. У перыяд найбольшага росквіту ў расійскіх гарадах (у Яраслаўлі, Смаленску, Ніжнім Ноўгарадзе, Маскве, Ліпецку, Курску, Волагдзе і Белгарадзе) працавала каля 15 крам брэнда.

Аднак у апошнія гады іх колькасць скарацілася. На пачатак 2023 года засталося толькі 7 расійскіх Megatop. У 2020 годзе было ліквідавана адно з юрыдычных асоб, якое кіравала сеткай — «Мегатоп. Ру-2». Вясной мінулага года яшчэ адно — «Мегатоп-76».

Дзеючай застаецца кампанія «Мегатоп груп». У 2023 годзе яе продажы скараціліся амаль напалову — да прыкладна 700 тыс. долараў. Пры гэтым у 2022-2023 гадах кампанія была стратнай.

У Беларусі, наадварот, сетка працягвае расці. Апошняя крама была адкрыта ў снежні 2024 года ў Пінску. Усяго ў краіне іх каля 80 у 34 гарадах. Прадукцыя кампаніі таксама прадстаўлена на многіх маркетплэйсах.

Каментары

«Яму па начах сніліся людзі, якіх ён пасадзіў». Сталі вядомыя новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай1

«Яму па начах сніліся людзі, якіх ён пасадзіў». Сталі вядомыя новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай

Усе навіны →
Усе навіны

Мытны камітэт: Польскі бок афармляе ў гадзіну адзін-два аўтобусы8

Малодшая сястра кіраўніка OpenAI падала на яго ў суд за сэксуалізаваны гвалт7

Лукашэнкаўцы ўпершыню за доўгі час паказалі Віктара Бабарыку56

Якія сацыяльныя аб'екты пабудуюць у Мінску ў 2025 годзе

Падазраваны ў падрыве Cybertrack ля гатэля Трампа ў Лас-Вегасе пры падрыхтоўцы да злачынства выкарыстаў ChatGPT1

ЗША вымусілі Кітай закрыць свае буйныя порты для расійскага «ценявога флоту»2

Гайдукевіч заклікаў не дапускаць да выбараў «здраднікаў» і «пятую калону»6

«Чорны» археолаг заявіў, што гэта ён знайшоў скарб вялікіх князёў у Кафедральным саборы — скандал у Вільні5

Меркаваны біёграф Ілана Маска лічыць, што мільярдэр уяўляе небяспеку для ўсяго свету8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яму па начах сніліся людзі, якіх ён пасадзіў». Сталі вядомыя новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай1

«Яму па начах сніліся людзі, якіх ён пасадзіў». Сталі вядомыя новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай

Галоўнае
Усе навіны →