Яму было 98 гадоў.
8 студзеня 2025 года на 99-м годзе жыцця памёр Алег Ціханавіч Аўдзееў, савецкі і беларускі кінааператар, заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1976).
Алег Аўдзееў нарадзіўся 15 чэрвеня 1926 года. У 1955 годзе ён скончыў ВГІК. З 1956 года пачаў працаваць аператарам на кінастудыі «Беларусьфільм».
За сваю кар’еру Алег Ціханавіч зняў шэраг значных фільмаў, сярод якіх, «Дзяўчынка шукае бацьку» (1959), «Ваўчыная зграя» (1975) — паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава, «Канец бабінага лета» (1983), Раман імператара» (1993)
Каментары