Грамадства22

Сфабрыкаваныя пераклады і лжывыя абвінавачванні. Што пішуць японскія СМІ пра затрыманых грамадзян у Беларусі

У Беларусі за кратамі паводле палітычных матываў утрымліваюцца двое грамадзян Японіі. Іх абодвух затрымалі за здымку чыгункі і абвінавачваюць у агентурнай дзейнасці. Інфармацыі пра абставіны іх пераследу бракуе. Пра афіцыйнае абвінавачванне выкладчыку Наканісі Масатосі, над якім заўтра распачнецца суд, паведамляла дзяржаўнае тэлебачанне. «Вясна» папрасіла адваката Кена Сібата з Японіі распавесці, што пішуць пра затрыманых японскія выданні.

Наканісі Масатосі

Што вядома пра затрыманых?

10 студзеня ў Мінскім гарадскім судзе распачнецца суд над палітзняволеным грамадзянінам Японіі і выкладчыкам Наканісі Масатосі.

Яго затрымалі яшчэ ў ліпені 2024 года, але падрабязнасці яго пераследу распавялі ў сюжэце БТ толькі ў верасні.

Сцвярджалася, што мужчына нібыта «ажыццяўляў збор і перадачу на адрас японскай спецслужбы разведвальнай інфармацыі вайсковага характару». Цяпер яго абвінавачваюць паводле арт. 358-1 КК (агентурная дзейнасць). Працэс прызначана весці суддзя Анжэла Касцюкевіч. Грамадзяніну Японіі пагражае да 7 гадоў калоніі.

У снежні стала вядома пра затрыманне другога японца ў Беларусі. Гэта пацвердзіла амбасада Японіі. Як піша The Asahi Shimbun, амбасада звярнулася за пацвярджэннем інфармацыі ў МЗС Беларусі. 16 снежня ведамства апавясціла амбасаду аб затрыманні грамадзяніна Японіі.

Нагадаем, паводле інфармацыі Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі, раніцай 1 снежня на станцыі «Калінкавічы Заходнія» машыніст заўважыў чалавека, які здымае пуцеправод. Работнікі ваенізаванай аховы сумесна з супрацоўнікамі РАУС затрымалі мужчыну — грамадзяніна Японіі. Яго прозвішча на дадзены момант невядома. Пазней у СМІ паведамлялася, што гэта можа быць трэвэл-блогер, аўтар блогу «Этэру», які падарожнічаў па свеце і распавядаў аб мясцовым транспарце і інфраструктуры. У апісанні блога пазначана, што «Этэру» захапляецца японскай поштай і чыгункамі за мяжой.

Што пішуць японскія выданні?

Адвакат Кен Сібата адзначае, што цяпер японскае грамадства засяроджана на лёсе затрыманых у Беларусі японцаў.

Пасля таго, як стала вядома аб арышце Наканісі, японскія СМІ адразу пачалі паведамляць пра гэта. Напрыклад, адна з японскіх буйных газет Sankei shimbun паведаміла аб яго арышце з такім загалоўкам: «Затрыманы ў Беларусі японец сказаў «Я шкадую» на дзяржаўным телебачанні. Але невядома, ці гэта праўда».

На наступны дзень галоўны сакратар кабінета міністраў Японіі Хаясі Ёсімаса заявіў у NHK:

«Мы неадкладна выказалі пратэст беларускаму міністэрству замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У любым выпадку, урад акажа максімальную падтрымку з пункту гледжання абароны японскага грамадзяніна».

Шмат сумневаў выклікае прапагандысцкі сюжэт пра «злачынства» японца ў Беларусі, адзначае адвакат. Напрыклад, на тэлебачанні паказалі ў якасці доказаў урыўкі з японскай сацсеткі LINE, у якіх Наканісі і яго знаёмы на японскай мове перапісваліся.

Яны размаўлялі аб перспектывах бізнэсу ў Беларусі. Але на тэлебачанні паказалі памылковы ці сфабрыкаваны пераклад урыўка на расійскую мову, які зусім не адпавядае арыгінальнаму тэксту па-японску.

Гэта сцвярджала 4 кастрычніка ў тым ліку найбуйнейшая японская газета Yomiuri Shimbun:

«Пераклады ўрыўка з LINE, якія паказалі на тэлебачанні ў якасці доказаў таго, што Наканісі даў інфармацыю «куратару», былі сфабрыкаваныя. Напрыклад, фраза на японскай мове «Кампаніі складана пачаць бізнэс у Беларусі» была перакладзеная як «У любым выпадку Украіна стала марыянеткай ЗША».

Грамадзянін Японіі, брат былой жонкі Наканісі, якога назвалі «куратарам» на беларускім ТБ, адказаў 19 верасня ў інтэрв'ю Daily Shincho наступным чынам:

«Ні як кампанія, ні як прыватная асоба я не звязаны са спецслужбамі, як сцвярджаюць ўлады Рэспублікі Беларусь. І ўвогуле не маю да іх ніякага дачынення». «Я думаю, што ён проста фатаграфаваў у якасці хобі. Ведаю, што спадар Наканісі не такі чалавек, які займаецца шпіянажам. Ён сапраўды звычайны чалавек».

У японскіх выданнях таксама пісалі пра пачатак суда над Наканісі.

Нядаўна ў японскай прэсе з'явіліся паведамленні аб арышце яшчэ аднаго грамадзяніна Японіі ў Беларусі, але да гэтага часу не паведамляецца яго прозвішча.

Каментары2

  • краіна неўзыходзячага сонца
    09.01.2025
    ганьба на ўвесь свет
  • Jacek
    09.01.2025
    Держитесь подальше от этого шкловского Сомали.

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?4

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?

Усе навіны →
Усе навіны

Сайт і сацсеткі праекту Petitions.by прызнаныя «экстрэмісцкімі»2

Піянера беларускага інтэрнэту Уладзіміра «Elefant» Неўмяржыцкага судзяць за згвалтаванне дзіцяці9

Закрыццё рэстарана Falcone у Мінску можа быць звязана з расследаваннем польскіх журналістаў7

Беларуска знайшла танную ікру і краба — закупілася на 200 рублёў, але гэта была памылка1

«Не зразумеў, за што Мірны выбачаўся». Інтэрв'ю з легендарным беларускім тэнісістам Уладзімірам Валчковым9

Лясныя пажары ў Лос-Анджэлесе: пяць чалавек загінулі, у Малібу гараць дамы знакамітасцяў1

Пры ўдары па Запарожжы загінулі 13 чалавек, 63 параненыя2

«Думала, будзе каля 250 еўра». Тыкток у захапленні ад таго, як мінчанка прыгатавала на замову святочны стол9

Расійскі прапагандыст Тыгран Кеасаян перажыў клінічную смерць і знаходзіцца ў коме13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?4

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?

Галоўнае
Усе навіны →