Надвор'е

2024 год стаў самым цёплым у гісторыі Беларусі

Мінулы год пабіў тэмпературны рэкорд і стаў самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў на тэрыторыі Беларусі. Сярэднегадавая тэмпература склала 9,5 градуса пры норме ў 7,2.

Ілюстрацыйнае фота

Пра гэта паведамілі спецыялісты Белгідрамета падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай аналізу пагодных умоў за 2024 год, піша Onliner.by.

Як распавяла начальніца аддзела вывучэння змен клімату службы метэаралагічнага і кліматычнага маніторынгу Белгідрамета Вольга Бакланава, да 2015 года такія высокія сярэднегадавыя тэмпературы ў Беларусі не фіксаваліся. Папярэднім рэкардсменам быў 2020 год з сярэднегадавой тэмпературай 9,1 градуса.

У 2024 годзе анамальна цёплымі былі 11 месяцаў, за выключэннем студзеня. Менавіта ў студзені, 8-га чысла, на станцыі Езерышча была зафіксавана самая нізкая тэмпература за год — мінус 28,7 градуса.

Самы высокі паказчык тэмпературы быў зафіксаваны 13 ліпеня на станцыі Жыткавічы: тады паветра прагрэлася да плюс 37,9 градуса.

Лета мінулага года стала другім самым цёплым за ўвесь перыяд назіранняў. Былі нават зафіксаваныя трапічныя ночы, калі мінімальная тэмпература за ноч не апускалася ніжэй за +20 градусаў.

— Самым унікальным месяцам года стаў верасень, які аказаўся самым цёплым вераснем за ўвесь перыяд назіранняў. Сярэдняя тэмпература паветра па Беларусі за першы восеньскі месяц была блізкай да летніх тэмператур і склала 17,5 градуса, што вышэй за кліматычную норму на 4,8 градуса. Максімальныя тэмпературы паветра на большай частцы краіны дасягалі 27 градусаў, а на поўдні і паўднёвым усходзе — 28, 30 і больш. У гэты перыяд былі зафіксаваны самыя працяглыя за год хвалі цяпла па ўсёй краіне, іх працягласць даходзіла да 27 дзён, — адзначыла Вольга Бакланава.

Што тычыцца ападкаў, то гістарычныя максімумы былі абноўлены ў красавіку: тады выпала 218% ападкаў адносна нормы. А вось май, наадварот, быў вельмі сухім — усяго 40% ад нормы.

Самы моцны вецер за год дасягнуў хуткасці 29 метраў у секунду. Такія паказчыкі былі зафіксаваны двойчы: 14 ліпеня ў Гомелі і 18 ліпеня ў Касцюковічах.

Што датычыцца зімы, то ўжо зараз яна патэнцыйна прэтэндуе на званне адной з самых цёплых. Сярэдняя тэмпература снежня перавысіла норму на 2,8 градуса.

На большай частцы Беларусі яшчэ не наступіла кліматычная зіма — перыяд са сярэднясутачнай тэмпературай 0 градусаў і ніжэй. Напрыклад, у 2021 годзе кліматычная зіма ў Беларусі так і не наступіла.

Паводле прагнозу Паўночна-еўразійскага кліматычнага цэнтра, які носіць кансультацыйны характар, гэтая зіма ў Беларусі будзе цяплейшай за звычайную з верагоднасцю 60—75%. А перавышэнне нормы ападкаў можа дасягаць ад 30 да 75%.

Каментары

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?6

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?

Усе навіны →
Усе навіны

Сайт і сацсеткі праекту Petitions.by прызнаныя «экстрэмісцкімі»2

Піянера беларускага інтэрнэту Уладзіміра «Elefant» Неўмяржыцкага судзяць за згвалтаванне дзіцяці9

Закрыццё рэстарана Falcone у Мінску можа быць звязана з расследаваннем польскіх журналістаў7

Беларуска знайшла танную ікру і краба — закупілася на 200 рублёў, але гэта была памылка1

«Не зразумеў, за што Мірны выбачаўся». Інтэрв'ю з легендарным беларускім тэнісістам Уладзімірам Валчковым9

Лясныя пажары ў Лос-Анджэлесе: пяць чалавек загінулі, у Малібу гараць дамы знакамітасцяў1

Пры ўдары па Запарожжы загінулі 13 чалавек, 63 параненыя2

«Думала, будзе каля 250 еўра». Тыкток у захапленні ад таго, як мінчанка прыгатавала на замову святочны стол9

Расійскі прапагандыст Тыгран Кеасаян перажыў клінічную смерць і знаходзіцца ў коме13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?6

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?

Галоўнае
Усе навіны →