Грамадства1515

«Вайна на парозе». Бондарава пабачыла ў беларускамоўных школах на вёсцы перашкоду для мілітарызацыі

Апалчыўшыся спачатку супраць працоўнай міграцыі ў Беларусь выхадцаў з усходніх краін, даносчыца дзівосным чынам скарыстала гэтую нагоду, каб праз яе заскочыць на свайго ўлюбёнага беларусафобскага коніка. 

Вольга Бондарава. Скрыншот з відэа

Даносчыца Вольга Бондарава напісала вялікі пост, скіраваны супраць працоўнай міграцыі ў Беларусь выхадцаў з усходніх краін, зачапіўшыся за словы Лукашэнкі ў лагойскай праваслаўнай царкве на Каляды, калі ён таксама казаў пра «сур'ёзны выклік у сферы міграцыі».

Але сама Бондарава пайшла далей, дзівосным чынам скарыстаўшы гэтую нагоду для аргументавання, чаму ў Беларусі ўвогуле не павінна застацца школ з беларускай мовай навучання. 

«Звярну ўвагу на яшчэ адну праблему — яна тычыцца выпускнікоў вясковых школ. Дзеці пазбаўленыя магчымасці атрымліваць адукацыю на рускай мове і, адпаведна, паступаць у ВНУ тэхнічнага кірунку.

Гэтую дыверсію нацыяналістаў, ажыццёўленую да 2020 года, трэба выпраўляць. Тэхнароў занадта мала ў краіне, яны неабходныя эканоміцы, і не час цяпер патураць нацыкам», — заклікае даносчыца.

Чаму не час менавіта цяпер? Таму што Бондарава, у адрозненне ад Лукашэнкі, пра мірную будучыню не марыць нават на словах: 

«Дзяржаве ў тэрміновым парадку трэба нарошчваць вытворчасць тавараў падвойнага прызначэння. І іх рамонт. Усе разумеюць, пра што я. Вайна на парозе».

Каментары15

  • Ёсік
    08.01.2025
    Трэба, волечка, адкрыць слоўнік ці рускамоўную Вікіпедыю, і прачытаць, што такое нацыяналізм і нацыяналісты. Зьдзівішся, ты ёсьць расейская шавіністка-нацыяналістка.
  • Лейцар коркавы
    08.01.2025
    А пракуратура хоць неяк адрэагуе, што нейкая ..... абражае беларускамоўных грамадзян, называючы іх нацыкамі?
  • Мх
    08.01.2025
    "А вайна, ідзе вайна, вайна за Расею - матухнууууууууууууууу!" У Бондаравай такі ж дыягназ.

«Яму па начах сніліся людзі, якіх ён пасадзіў». Сталі вядомыя новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай3

«Яму па начах сніліся людзі, якіх ён пасадзіў». Сталі вядомыя новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Сяргей Каляда

Мытны камітэт: Польскі бок афармляе ў гадзіну адзін-два аўтобусы8

Малодшая сястра кіраўніка OpenAI падала на яго ў суд за сэксуалізаваны гвалт7

Лукашэнкаўцы ўпершыню за доўгі час паказалі Віктара Бабарыку56

Якія сацыяльныя аб'екты пабудуюць у Мінску ў 2025 годзе

Падазраваны ў падрыве Cybertrack ля гатэля Трампа ў Лас-Вегасе пры падрыхтоўцы да злачынства выкарыстаў ChatGPT1

ЗША вымусілі Кітай закрыць свае буйныя порты для расійскага «ценявога флоту»2

Гайдукевіч заклікаў не дапускаць да выбараў «здраднікаў» і «пятую калону»6

«Чорны» археолаг заявіў, што гэта ён знайшоў скарб вялікіх князёў у Кафедральным саборы — скандал у Вільні5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яму па начах сніліся людзі, якіх ён пасадзіў». Сталі вядомыя новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай3

«Яму па начах сніліся людзі, якіх ён пасадзіў». Сталі вядомыя новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай

Галоўнае
Усе навіны →