Расійскі прапагандыст Тыгран Кеасаян перажыў клінічную смерць і знаходзіцца ў коме
Пра гэта паведаміла ягоная жонка, таксама прапагандыстка Маргарыта Сіманьян.
Тыграну Кеасаяну 59 гадоў, паводле сваёй асноўнай прафесіі ён рэжысёр, але ў пэўны час стаў таксама тэлепрапагандыстам. У прыватнасці, з 2016 года ён вядзе на тэлеканале НТВ вячэрняе забаўляльнае сатырычнае шоу «Міжнародная піларама», праз якое праводзіць усе асноўныя расійскія прапагандысцкія наратывы.
28 лютага 2022 года, пасля ўварвання Расіі ва Украіну, Тыгран Кеасаян быў уключаны ў санкцыйныя спісы Еўрапейскага саюза за падтрымку палітыкі, якая падрывае тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і пагражае яе незалежнасці і суверэнітэту. Паводле аргументацыі, у сваёй праграме Кеасаян
«паслядоўна адлюстроўваў Украіну як слабую і карумпаваную краіну, якая трымалася толькі дзякуючы дапамозе Захаду… Ён меркаваў, што ўкраінскія ўлады нелегітымныя. Ён неаднаразова сцвярджаў, што Крым належыць Расіі і што Данбас не частка Украіны».
Пасля таго Тыграна Кеасаяна ўносілі ў санкцыйныя спісы многіх краін, у тым ліку і за падтрымку поўнамаштабнай вайны ва Украіне.
З Маргарытай Сіманьян Кеасаян афіцыйна пабраўся шлюбам у 2022 годзе, але фактычна яны жылі разам з 2012-га, маючы трох агульных дзяцей.
Канкрэтныя прычыны цяперашніх праблем Кеасаяна не агучваюцца, але вядома, што раней ён перанёс два інфаркты. Адбылося гэта ўжо, праўда, дастаткова даўно, у 2008 і 2010 гадах. Пра хворае сэрца мужа згадвала ў сваім цяперашнім допісе і Сіманьян.
Паводле даных тэлеграм-канала «База», Кеасаян трапіў у бальніцу ў канцы снежня.
Памёр расійскі прапагандыст Скот Бенет. Сіманьян лічыць, што яго маглі забіць
Сіманьян заклікала пуцінцаў браць прыклад з Мураўёва-Вешальніка
Сіманьян прапанавала зладзіць над Сібір'ю ядзерны выбух, каб вярнуцца ў «ліхія 90-я»
Кіраўнік апарату Пашыняна абвінаваціў расійскія медыя ў гібрыднай вайне супраць Арменіі, а найбольшымі прапагандыстамі там назваў армян
Улады Казахстана паабяцалі забараніць уезд у краіну расійскаму прапагандысту Кеасаяну
Каментары
-А шо, не жах?!
кобZону пригодится.