Свет4848

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па Мазырскім НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі расказаў у інтэрв'ю амерыканскаму падкастару Лексу Фрыдману, што Аляксандр Лукашэнка прасіў у яго прабачэння ў першыя дні нападу Расіі на Украіну. 

Уладзімір Зяленскі, 19 красавіка 2024 года. Фота: V_Zelenskiy_official / Telegram

«У першыя дні вайны Лукашэнка прасіў прабачэння і казаў, што не вінаваты ў тым, што з тэрыторыі ягонай краіны запускаюць ракеты», — сказаў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны распавёў, што размаўляў з Лукашэнкам па тэлефоне праз некалькі дзён пасля пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання ў лютым 2022 года. Лукашэнка, са слоў Зяленскага, прасіў прабачэння і запэўніваў, што не мае дачынення да таго, што Пуцін выкарыстаў Беларусь для нападу на Украіну.

@nashaniva Прэзідэнт Украіны расказаў, што Лукашэнка прасіў у яго прабачэння ў першыя дні нападу Расіі на Украіну #беларусь #украина #жывебеларусь #минсксейчас #нашаніва #белорусы #беларусьновости #новостибеларуси ♬ Crime Scene - Avery Alexander

«Ён казаў, што «гэта не я, з маёй тэрыторыі пускаў ракеты Пуцін». Гэта яго словы, у мяне ёсць сведкі. Ён прасіў прабачэння, ён казаў: «Павер, Валодзя, гэта не я, я яму казаў, не трэба, гэта было без мяне», — сцвярджае Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны сказаў, што Лукашэнка нібыта прапаноўваў яму адказаць ударам па беларускім НПЗ. 

«Я яму [Лукашэнку] сказаў, што ён такі ж забойца, а ён мне сказаў: «Зразумей, нельга ваяваць з рускімі». Кажу яму: «Як ты дапусціў?» Ён кажа: «Ну добра, стукні па НПЗ, ты ж ведаеш, як ён шмат для мяне значыць». Я яму кажу: «Што ты гаворыш?» — распавёў Зяленскі. 

Прэзідэнт Украіны даў трохгадзіннае інтэрв'ю для амерыканскага падкаста. Ён расказаў пра ўкраінскае бачанне справядлівага міру, вытокі расійскай агрэсіі і гатоўнасць працаваць разам з прэзідэнтам Трампам і ўсімі партнёрамі дзеля ўсталявання трывалага міру.

Зяленскі адказваў у асноўным на ўкраінскай мове праз перакладчыка, хоць часам выкарыстоўваў рускія словы і не саромеўся ў выразах.

«Ну гэта х**ня, прабачце», — сказаў Зяленскі пра адмову Захаду ўвесці прэвентыўныя санкцыі супраць Расіі і забяспечыць Украіну зброяй перад поўнамаштабным уварваннем у лютым 2022 года.

Таксама ён заявіў, што Украіна згодная прыпыніць агонь у выпадку, калі ёй дадуць зброю для адбіцця будучых нападаў.

Каментары48

  • Неверагодны пажиратель булок.
    06.01.2025
    Смотреть интервью не буду. Были ли вопросы о 155 бригаде, которая прошла тренировку во Франции и по возвращению в Украину почти в полном составе дезертиовала с фронта?
  • 13
    06.01.2025
    На самой справе гэта была ''мнагахадовачка'' з боку лукі. Каб толькі Украіна нанесла ўдар па НПЗ ці яшчэ куды, гэта дало б магчымасьць задзейнічаць ужо армію РБ, для ''атраженія подлага нападзенія бандеравцев''. Нават і тут калхознік спрабаваў дагадзіць маскоўскаму чорту.
  • 1
    06.01.2025
    А, ну калі папрасіў прабачэння, то іншая справа, канешне, гэта ўсё мяняе... ШОС!

«Мяркую, Макей бы ўхваліў». Аўтар помніка кіраўніку МЗС расказаў, якія сэнсы ўклаў у яго7

«Мяркую, Макей бы ўхваліў». Аўтар помніка кіраўніку МЗС расказаў, якія сэнсы ўклаў у яго

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя пераможцы кінапрэміі «Залаты глобус»1

57-гадовую экс-работніцу Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»1

«Бог даў вам усё, акрамя майго нумара тэлефона»: святар-уніят з Віцебска стаў зоркай сацсетак19

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па Мазырскім НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»48

У Мінску ад удару токам загінуў 16-гадовы падлетак1

«Гэта больш не зона свабоды і праўды». Сяргей Падсасонны пакідае «Белсат»74

Гэта цікава: ці адрозніваецца вада ў кране ад вады ў трубах ацяплення?3

Рэспекты ад дактароў і спецыфіка ў войску. Прынцыпова беларускамоўны юнак расказаў, як ён адслужыў9

Якім будзе надвор’е на наступным тыдні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мяркую, Макей бы ўхваліў». Аўтар помніка кіраўніку МЗС расказаў, якія сэнсы ўклаў у яго7

«Мяркую, Макей бы ўхваліў». Аўтар помніка кіраўніку МЗС расказаў, якія сэнсы ўклаў у яго

Галоўнае
Усе навіны →