У Чачні невядомыя расстралялі грузавік Расгвардыі, адзін сілавік забіты
Тыя, хто страляў, змаглі ўцячы.
Напад на «Урал», які належыць Расгвардыі, адбыўся днём 24 кастрычніка ў станіцы Петрапаўлаўская Грозненскага раёна.
Паводле папярэдніх звестак, адзін сілавік загінуў, яшчэ адзін атрымаў раненні. Нападнікі ўцяклі, паведамляе Baza.
На месцы здарэння працуюць аператыўнікі.
Каментары