Эканоміка11

«Беларуснафта» судзіцца за непастаўку абсталявання адразу з некалькімі заходнімі кампаніямі

На адзін і той жа дзень, 26 верасня, у Эканамічным судзе Гомельскай вобласці прызначаныя тры працэсы па пазовах ПА «Беларуснафта» да замежных прадпрыемстваў, заўважыў «Флагшток». Адказчыкамі пазначаныя фірмы Drillmec SPA, Forum energy technologies (UK) Ltd і Sercel S. A. S.

Фота: «Беларуснафта»

Гэта фірмы-вытворцы, удакладніў для «Флагштока» адзін з былых спецыялістаў прадпрыемства. У прыватнасці, Sersel вырабляе сейсмічнае абсталяванне, Drillmec — свідравальныя ўстаноўкі. Цяпер гэтае абсталяванне замяняюць кітайскім.

Прадмет спрэчкі — «аб невыкананні або неналежным выкананні абавязацельстваў па дамовах куплі-продажу пастаўкі тавараў»: недапастаўка, несвоечасовая пастаўка, разлікі за прадукцыю, тавары ці паслугі.

Верагодна, што гаворка ідзе пра непастаўленне заходнімі высокатэхналагічнымі кампаніямі тавараў або паслуг беларускаму нафтаздабыўному прадпрыемству ў выніку накладання на яго санкцый.

У 2021 годзе Еўрасаюз унёс гомельскую кампанію ў санкцыйны спіс, што стварыла праблемы, у тым ліку з закупкамі з-за мяжы.

Крыніца «Флагштока» Міхаіл (у мэтах бяспекі імя змененае), звязаны з дзейнасцю «Беларуснафты», паведаміў, што суды, відавочна, звязаныя з санкцыйнымі абмежаваннямі. Як мінімум тэхналогіі двух вытворцаў з трох выкарыстоўваюцца пры здабычы нафты ў кампаніі. Па словах крыніцы, гэта Sersel для сейсмічнай разведкі і Drillmec для бурэння свідравін.

Міхаіл таксама паведаміў, што на прадпрыемстве цяпер закупляюцца кітайскія ці расійскія аналагі заходняга абсталявання.

«Каб спісаць грошы для фінансавага балансу прадпрыемства», — выказала здагадку крыніца адносна мэты правядзення судовых працэсаў над заходнімі кампаніямі.

Паводле інфармацыі «Флагштока», Мазырскі НПЗ сутыкнуўся з падобнымі праблемамі праз санкцыі, накладзеныя на беларускую галіну нафтаперапрацоўкі: многія аплачаныя пастаўкі замарожаныя. У адным з выпадкаў на мяжы «завіслі» запчасткі на некалькі мільёнаў еўра, якія не прапускаюць праз санкцыі.

Каментары1

  • Саламон
    25.09.2024
    Суды супраць заходніх кампаній у лукашэнкаўскіх "судах" непадсудныя ў іх нават па лукашэнкаўскіх законах і падставай для "аздараўлення" балансу Беларуснафты быць ня могуць. Таму што ніводная буйная сур'ёзная заходняя кампанія з яе юрыстамі ніколі не пагадзіцца ў кантрактах куплі-продажу з Беларуснафтай на арбітраж па беларускаму праву і ў беларускім судзе. Магчымыя варыянты тычацца толькі паважаных прававых краін і адпаведных судоў кшталту Стакгольмскага арбітражу, як у спрэчцы паміж Газпрамам і Нафтагазам. Імаверна, у Беларуснафце добра разумеюць аб адсутнасці для яе пазітыўных судовых перспектываў у дарэчных судах і выдатках на гэтую справу, таму і здзейснілі прававую прафанацыю з удзелам кішэнных лукашэнкаўскіх судоў. Нават выдатна ўяўляючы, што нідзе за мяжой (бадай што апроч Расеі) выканаць падобнае судовае рашэнне немагчыма.

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Баравой прадаюць кватэры-студыі на 20 квадратных метраў. Цана здзіўляе4

У Іране 27-гадовая спявачка выступіла з непакрытай галавой на канцэрце, што забаронена правіламі краіны ВІДЭА

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы8

Напярэдадні святаў квіткі на аўтобус з Мінска ў Вільню адчувальна даражэюць6

У Казахстане судзяць беларуса за ДТЗ, у якім загінулі восем чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

Сі Цзіньпін, здаецца, адхіліў запрашэнне на інаўгурацыю Трампа

Кавалеўскі: Інтарэсы Беларусі ў мірных перамовах па Украіне нельга ігнараваць6

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі7

Мелказёраў расказаў, як аформіў медыцынскую страхоўку для сабакі і чаму гэта выгадна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Галоўнае
Усе навіны →