Свет

Новая Зеландыя пашырыла санкцыі супраць Беларусі

Улады Новай Зеландыі пашырылі дзейныя санкцыі супраць Беларусі і Расіі. Пра гэта 24 верасня абвясціў міністр замежных спраў гэтай краіны Уінстан Пітэрс. У санкцыйны спіс трапілі шэсць новых кампаній, уключаючы два беларускія заводы, а таксама пяць фізічных асоб.

У афіцыйнай заяве, апублікаванай на сайце ўрада Новай Зеландыі, у якасці падставы для пашырэння санкцый супраць Беларусі называецца супрацоўніцтва названых асоб і кампаній з расейскім вайскова-прамысловым комплексам.

Новыя санкцыі Новай Зеландыі закранулі наступныя беларускія прадпрыемствы:

  • Беларускае оптыка-механічнае аб'яднанне (БелОМА),
  • Аршанскі авіярамонтны завод.

З фізічных асоб з беларусаў пад санкцыі трапілі генеральны дырэктар БелОМА Аляксандр Мароз, былы начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, генеральны сакратар Беларускага Чырвонага крыжа Дзмітрый Шаўцоў.

Усяго ж пад санкцыі Новай Зеландыі, упершыню ўведзеныя ў 2022 годзе, трапілі ўжо больш за 1,7 тыс. прыватных асоб і кампаній з Расіі, Беларусі і іншых краін, якіх улады гэтай дзяржавы выкрылі ў супрацоўніцтве з расійскімі ўладамі.

Каментары

Васкрасенскі патлумачыў, што Лукашэнка хоча ў абмен на палітвязняў. І пахваліў Усава, Балкунца і Гарбунову22

Васкрасенскі патлумачыў, што Лукашэнка хоча ў абмен на палітвязняў. І пахваліў Усава, Балкунца і Гарбунову

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-служба ААН назвала Ціханоўскую «прэзідэнт-элект»32

Ландсбергіс: Пакуль у Беларусі не пачнуцца рэальныя змены, пра зняцце санкцый не можа быць і гаворкі4

Еўракамісар па пытаннях бяспекі і абароны заклікаў Захад рыхтавацца да нападу Расіі

Якія звесткі пра нас захоўвае Telegram і што можа змяніцца для карыстальнікаў, калі ён стане раскрываць іх спецслужбам?20

Прэзідэнт Чэхіі не верыць у магчымасць вяртання Украінай усіх акупаваных тэрыторый11

На вучэннях у Расіі дзеля эканоміі боепрыпасаў вайскоўцы крычаць «бу-бу-бу»3

З'явіліся спадарожнікавыя ФОТЫ з канчатковымі вынікамі ўдару па складзе ў Таропцы. Яны ўражваюць5

Нідэрландцу не далі ўвезці ў Беларусь золата і срэбра1

Памёр легенда беларускага панка Віктар «Мао» Жаркевіч. Губазікаўцы прымушалі яго несці з сабой дзверы ад халадзільніка11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Васкрасенскі патлумачыў, што Лукашэнка хоча ў абмен на палітвязняў. І пахваліў Усава, Балкунца і Гарбунову22

Васкрасенскі патлумачыў, што Лукашэнка хоча ў абмен на палітвязняў. І пахваліў Усава, Балкунца і Гарбунову

Галоўнае
Усе навіны →