Мінчук адгукнуўся на вакансію тэсціроўшчыка — вось як яго развялі «працадаўцы»
І патрабавалі 720 рублёў за разблакіроўку.
У Кастрычніцкае РУУС звярнуўся мінчук, які стаў ахвярай шантажу ў месенджары, паведамляе «Міліцыя Мінска».
У інстаграме ён знайшоў падпрацоўку тэсціроўшчыка. З ім звязаўся спецыяліст па падборы кадраў, зносіны працягнуліся ў месенджары. Пасля размовы мінчука пераканалі зайсці ў карпаратыўны ICloud, дзе знаходзілася інфармацыя аб дадатках, якія яму патрабавалася пратэсціраваць.
Увайшоўшы, мужчына страціў доступ да свайго тэлефона (аферысты ўключылі рэжым страты), пасля чаго з ім звязаўся спецыяліст, які запатрабаваў 720 рублёў за аказанне паслугі па аднаўленні доступу.
Мінчук зразумеў, што стаў ахвярай махляроў і звярнуўся ў міліцыю.
Каментары