Пенсіянер з Гродна своечасова адгаварыў жонку — яна хацела аддаць ашуканцам 120 тысяч рублёў
Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта ўстанаўліваюцца абставіны замаху на інтэрнэт-махлярства.
16 верасня 78-гадовай жыхарцы абласнога цэнтра патэлефанаваў невядомы. Мужчына прадставіўся супрацоўнікам фінансавай міліцыі і паведаміў, што на імя пенсіянеркі аформлены крэдыт на 38 тысяч рублёў, піша Newgrodno.by.
Зразумела, апошняя патлумачыла, што сама нічога не афармляла. Далей лжэсупрацоўнік паведаміў, што грошы будуць выкрадзеныя і пераведзеныя за мяжу, удакладніў ці маюцца ў пенсіянеркі наяўныя сродкі. Атрымаўшы станоўчы адказ, зламыснік сказаў, што ўсе грошы неабходна задэклараваць шляхам пераводу на паказаны ім карт-рахунак.
Аднак планам махляра ў гэты раз не наканавана было спраўдзіцца.
Муж пенсіянеркі заўважыў яе ненатуральныя паводзіны. Апошняя нервавалася, пры гэтым стала збіраць усе сямейныя зберажэнні. Мужчына зразумеў, што нешта адбылося. Пасля чаго жонка распавяла ўсю гісторыю. Муж усвядоміў, што гэта ашуканцы, пра што і паведаміў у міліцыю.
Варта адзначыць, што тэлефонныя размовы вяліся з жанчынай з розных абаненцкіх нумароў. Пры гэтым ні асаблівая сакрэтнасць таго, што адбываецца, ні спешнасць перадачы грашовых сродкаў не насцярожылі пацярпелую. І толькі дзякуючы пільнасці мужа страты сямейных зберажэнняў удалося пазбегнуць. Усяго даверлівая жыхарка абласнога цэнтра збіралася перадаць зламыснікам 120 тысяч рублёў.
Каментары