Грамадства

У Чадзе затрымалі беларуса

У Чадзе затрымалі грамадзяніна Беларусі разам з расіянамі, паведамляе МЗС Расіі.

Нджамена, Чад

«19 і 21 верасня ў Нджамене ўладамі Рэспублікі Чад былі затрыманыя трое грамадзян Расіі — Шугалей М.А., Суэйфан С. Хасан Алі, Цароў Е.І. і грамадзянін Беларусі Дзенісевіч А.А.», — гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

Першымі былі затрыманыя Максім Шугалей і Самер Суэйфан, якіх расійская прапаганда называе расійскімі сацыёлагамі.

Праз два дні затрыманыя былі яшчэ два чалавекі — расеец Цароў Е.І. і грамадзянін Беларусі Дзенісевіч А.А. (іх поўныя імёны МЗС не называе).

«Камсамольская праўда» са спасылкай на крыніцу паведамляе, што «Шугалей адправіўся ў Нджамену для ўдзелу ў адкрыцці Рускага дома».

Шугалей і Суэйфан не першы раз аказваюцца ў такой сітуацыі. З траўня 2019 года яны ўтрымліваліся ў лівійскай турме па падазрэнні ва ўмяшанні ў мясцовыя выбары. Як пісаў Bloomberg, яны спрабавалі арганізаваць сустрэчу з сынам былога лідара краіны Муамара Кадафі Сейфам аль-Ісламам, які лічыцца патэнцыйным кандыдатам на пасаду прэзідэнта Лівіі. На той момант яны былі супрацоўнікамі Фонду абароны нацыянальных каштоўнасцяў, звязанага з Яўгенам Прыгожыным. Шугалея і Суэйфана вызвалілі з лівійскай турмы ў снежні 2020 года, піша РБК.

Прозвішча Дзенісевіча ў кантэксце беларуска-афрыканскіх сувязяў сустракаецца, напрыклад, у навінах пра набліжанага да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсмена Аляксандра Зінгмана, які лічыцца ключавой фігурай у адносінах Беларусі і Зімбамбве. Жонку Зінгмана зваць Лізавета Дзенісевіч, піша «Люстэрка».

Каментары

Прэс-служба ААН назвала Ціханоўскую «прэзідэнт-элект»11

Прэс-служба ААН назвала Ціханоўскую «прэзідэнт-элект»

Усе навіны →
Усе навіны

Расія заявіла, што падчас наступу УСУ ў Курскай вобласці загінулі 56 мірных жыхароў2

Мастака Кузьміча, які намаляваў палавы орган у Парыжы, арыштавалі13

Стала вядома, каму адышла частка «Вострава чысціні»1

У 18 гадоў памёр футбаліст Фёдар Паланейчык

95-гадоваму жыхару Бараўлян стала кепска за рулём, ён урэзаўся ў апору моста3

«Польшча тоне». Масква арганізавала новую аперацыю па дэзынфармацыі, беларускія сілавікі на падхваце7

У Магілёве мужчына адбіваўся ад губазікаўцаў нажом18

Расія разам з Беларуссю спрабавала сарваць глабальную рэформу ААН. Але нічога не атрымалася5

Беларус, які галадаў у Літве з-за нявыдачы аўтамабіля, спыніў акцыю і вяртаецца дадому1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прэс-служба ААН назвала Ціханоўскую «прэзідэнт-элект»11

Прэс-служба ААН назвала Ціханоўскую «прэзідэнт-элект»

Галоўнае
Усе навіны →