Расійскі вайсковы карабель адкрыў агонь па нарвежскім судне ў Арктыцы
Расійскі вайсковы карабель запатрабаваў ад нарвежскага рыбалоўнага судна пакінуць раён у Паўночным Ледавітым акіяне, а калі яно гэтага не зрабіла, адкрыў папераджальны агонь. Пра гэта расказаў выданню Politico капітан пацярпелага судна Эйстэйн Ортэн, піша The Moscow Times.
Паводле слоў Эйстэйна Ортэна, ён разам са сваёй камандай з пяці чалавек сутыкнуўся з вялікім супрацьлодкавым караблём ВМФ РФ «Адмірал Леўчанка» 12 верасня.
«Мяне выклікалі па радыё: «Гэта расійскі вайсковы карабель, вам трэба пакінуць гэты раён». Я адказаў, што пра гэта не можа быць і гаворкі», — пераказаў Ортэн дыялог.
Пасля гэтага 163-метровы вайсковы карабель накіраваўся да 15-метровай рыбалоўнай лодкі, трубячы ў гудок і робячы папераджальны стрэл, які выбухнуў у вадзе каля нарвежскага судна.
«Гэта быў магутны выбух, нашу лодку трэсла», — сказаў Ортэн, дадаўшы, што яны хутка адплылі на бяспечную адлегласць.
Прадстаўнік Аб'яднанага штаба Узброеных сіл Нарвегіі пацвердзіў, што паміж расійскім вайсковым караблём і нарвежскім рыбалоўным суднам адбыліся перамовы па радыё, але папераджальны стрэл не быў зафіксаваны.
Інцыдэнт адбыўся ў выключнай эканамічнай зоне Нарвегіі ў Баранцавым моры, якое падзеленае паміж Нарвегіяй і Расіяй. Да гэтага расійскія вайскоўцы праводзілі ў нарвежскай эканамічнай зоне вучэнні і запускалі ракеты, што выклікала гнеў у мясцовых рыбакоў.
Украінцы здзіўляюць новымі тэхнічнымі рашэннямі: паставілі «Грады» на марскія дроны ВІДЭА
Украінцы падбілі ў Севастопалі яшчэ адзін расійскі ракетны карабель. Ён быў апошні, які мог запускаць «Калібры»
Кітай пабудаваў і хавае ў таямніцы першы ў свеце «дронаносец»
У Севастопалі ўкраінцы трапілі ракетай па «Камуне» — найстарэйшым вайсковым судне Расіі
Каментары
Але ж Пуцін некалі казаў, што мядзьведзь у тайзе не пытаецца дазволу... Адсюль выснова, што спыніць яго можна толькі добрай рагацінай...
Ёсьць адзін пазытыўны момант у тым здарэньні. Захад, і асабліва даўн Шольц, меркавана зробяцца больш згаворлівымі, што да ўзбраеньня Ўкраіны й дазволу ёй ужываць заходнюю зброю па тэрыторыі агрэсара без абмежаваньняў... Так, гэты выпадак павінны ацьвярозіць тугадумаў у сталіцах заходніх дзяржаваў.