Грамадства11

Былы вядучы «Зоны Х» расказаў пра свой самы вялікі заробак: $6000 за месяц

У новым выпуску ТОКу былы вядучы самай папулярнай перадачы беларускага тэлебачання і былы палітвязень Дзмітрый Лукша расказаў пра свой заробак і сацыяльны пакет на канале.

Dmitry Luksha Дзмітрый Лукша Дмитрий Лукша
Дзмітрый Лукша. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

Па словах Дзмітрыя Лукшы, нягледзячы на тое, што перадача «Зона Х» была самай рэйтынгавай, каманда, якая яе стварала, не адносіла сябе да самых багатых людзей на тэлебачанні.

«Мы атрымлівалі добра, але гэта не былі вялікія грошы. Мы атрымлівалі да тысячы долараў. І гэта калі я ўжо вёў перадачу, быў рэпарцёрам, калі стабільна рабіў сюжэт на выніковую перадачу — яна была самай аплатнай)», — расказвае Лукша, які працаваў на БТ у 2010-2015 гадах.

У той жа час, па словах былога журналіста БТ, была магчымасць зарабіць больш: «Хіба што самы вялікі свой ганарар я атрымаў, калі вёў «Зону Х», рабіў сюжэты на выніковую перадачу і паралельна рабіў дакументальныя фільмы. Тады я за месяц атрымаў каля двух ці трох тысяч долараў».

@tokbelarus Экс-ведущий «Зоны X» рассказал о своей зарплате #милициябеларуси #беларусь #милиция #полиция #нашаніва #лукашенко #телевидение ♬ оригинальный звук - ТОК | TALK - Пра Беларусь

Але самы вялікі ганарар, пра які згадваў Дзмітрый, у яго склаў $6000. «Я іх атрымаў, калі паляцеў у Расію, там палалі пажары. Мяне і аператара проста адправілі туды. І я павінен быў кожны дзень выдаваць сюжэты. (…) Калі я вярнуўся ў Мінск, мне нейкія спецпрэміі выпісалі ад кіраўніцтва».

Лукша заўважае, што рабіць кожны дзень сюжэты ў Расіі было вельмі складана: «Табе трэба кожны дзень знайсці навіну. (…) Даводзілася спаць амаль што ў лесе».

Дзмітрый Лукша падчас працы на БТ

Сацыяльны пакет

Дзмітрый Лукша расказвае, што ў час яго працы на БТ не было ніякага сацыяльнага пакету:

«Не было ніякага сацпакету. Па меншай меры мы ў нашай структуры — Агенцтве тэленавінаў, пра гэта не чулі. Чаргі на кватэру няма. Нейкіх бонусаў няма. Санаторыяў няма»,

— канстатуе Лукша і дадае, што яны з гэтай нагоды «не абураліся, бо не ведалі, што такое прынята, такое павінна быць».

Ён згадвае, што супрацоўнікі атрымлівалі кватэры ў перыяд, калі Белтэлерадыёкампаніяй кіраваў Аляксандр Зімоўскі:

«Я чуў, што гэта было пры Зімоўскім, калі ён быў кіраўніком БТ (2005-2010 — НН). (…) Будаваліся дамы. Бэтэшнікам давалі кватэры. Потым гэта неяк хутка згарнулася, і мы кватэр не атрымлівалі».

***

Дзмітрый Лукша нарадзіўся ў 1989 годзе. У канцы 2000-х і першай палове 2010-х працаваў на БТ, быў вядучым «Зоны Х».

У 2020 здымаў пратэсты для казахстанскага тэлеканала «Хабар». У 2022 быў арыштаваны і прысуджаны да 4 гадоў зняволення за ўдзел у дэманстрацыях і «дыскрэдытацыю Беларусі». Разам з ім была асуджаная яго жонка Паліна Палавінка. Адбываў пакаранне ў калоніі ў Шклове.

Вызваліўся 3 ліпеня 2024 года па памілаванні адначасова з жонкай, пасля чаго сям’я з’ехала ў Польшчу.

Глядзіце цалкам:

Каментары1

  • Влад
    24.09.2024
    Порядочный человек на БТ работать не пойдёт!

Лукашэнка стаў прадзедам14

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам14

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →