Нерухомасць22

Дэпутат: «Кошт квадратнага метра не павінен перавышаць сярэднямесячнага заробку». Наколькі гэта рэальна?

У сталіцы квадрат у новабудоўлях без дзяржпадтрымкі цяпер каштуе ад $1150. Гэта значна вышэй за сярэдні заробак па краіне.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Метр жытла за месяц працы

Дэпутат Сяргей Казачок заявіў, што кошт квадратнага метра не павінен перавышаць памер сярэдняй зарплаты па краіне. У прыватнасці, калі гаворка ідзе пра будаўніцтва жылля для малазабяспечаных слаёў насельніцтва і жылля, якое будуецца па льготных крэдытах для маладых і шматдзетных сем'яў.

Казачок пераконвае, што цана квадратнага метра павінна быць рэгуляванай, а рэнтабельнасць пры будаўніцтве такіх аб'ектаў не павінна перавышаць 5%.

Сярэдні налічаны заробак па стане на ліпень 2024 года складаў у Беларусі 2355 рублёў — або каля $740. Праўда, калі лічыць заробак чыстымі, то застанецца 2025 рублёў (каля $635). Невядома, якую з лічбаў мае на ўвазе дэпутат.

Параўнаем, як суадносяцца заробкі з цэнамі на жыллё. Спачатку паглядзім на нерухомасць у рэгіёнах. 

Так, напрыклад, у Гродне квадрат у новабудоўлі ад «Гроднажылбуд» каштуе 1800-1900 рублёў ва ўжо гатовым панэльным 19-павярховым доме. Па аналагічных цэнах прадаюць кватэры ў новабудоўлях і ў Магілёве. І гэта звычайнае рынкавае жыллё без якой-небудзь дзяржаўнай падтрымкі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Выходзіць, што заява дэпутата ў першую чаргу адносіцца да Мінска, дзе кошт жылля значна вышэйшы, чым у рэгіёнах?

У сталіцы квадрат у новабудоўлях без дзяржпадтрымкі пачынаецца з цаны ў $1150, ці каля 3680 рублёў. Гэта значна вышэй не толькі за сярэдні налічаны заробак па краіне, але і па Мінску, дзе, па апошніх даных, зарплата складае 3103 рублі.

Ці магчыма дасягнуць агучаную мэту?

Пра формулу «1 м² жытла = адна сярэднемесячная зарплата па краіне» чыноўнікі кажуць не першы раз.

Так, напрыклад, у 2013 годзе Андрэй Кабякоў, тады кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, заяўляў, што сабекошт квадратнага метра пры будаўніцтве панэльнага жылля ў Мінску складае каля $550-650. У той час кошт квадратнага метра ў панэльных дамах дасягаў $1300.

Тэму абмяркоўвалі і вясной-летам 2023 года. У маі мінулага года міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч паведаміў, што сабекошт аднаго квадратнага метра жылля, якое здавалі ў эксплуатацыю на пачатку 2023 года, складаў 1500 рублёў. Гэта каля 500 даляраў па тагачасным курсе.

Для параўнання, сярэдні заробак за той жа перыяд дасягаў 1730 беларускіх рублёў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Таксама вясною 2023 года выйшла пастанова Саўміна, у якой гаварылася пра прыняцце мер па рэгуляванні кошту будаўніцтва жылля з дзяржаўнай падтрымкай, каб сярэдні кошт квадратнага метра такога жылля не перавышаў сярэднямесячную зарплату.

Калі супаставіць узровень сярэдняй зарплаты па краіне (2355 рублёў) і цану квадрата з дзяржпадтрымкай, па якой летась прадавалі кватэры ў доме на вуліцы Валгаградскай (2320 і 2428 рублёў), то атрымліваецца, што дасягнуць абяцання рэальна. Тым больш на носе новая электаральная кампанія.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

З месяц таму Беларусбанк змяніў правілы выдачы льготных крэдытаў для чаргавікоў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Льготная стаўка ў 12,5% застаецца, але цяпер уведзены тэрытарыяльны прынцып. Калі раней можна было стаяць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў у любым горадзе і набыць кватэру па льготным крэдыце ў Мінску, то цяпер гэтага зрабіць нельга.

Каментары2

  • Satan
    24.09.2024
    Ва рэгуляванай-зарэгуляванай эканоміцы ўсё рэальна. Ну так, калі рэнтабельнасць дэвелапера абмяжоўваць 5%, то будзе адносная стабільнасць у цэнах. Але рынак будзе хрэнова развівацца, а якасць новабудаў будзе яшчэ хрэновее, бо дэв будзе на ўсём як бы "падзяшэвле". Але каго тая якасць хвалюе... галоўнае ж кватэрка ў Менску!)
  • what
    24.09.2024
    Гоп-гоп казачок, гоп-гоп казачок

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску13

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Усе навіны →
Усе навіны

Трэніруецеся, каб пахудзець? Гэта рэдка спрацоўвае — навукоўцы1

Олаф Шольц заклікаў свайго галоўнага апанента «не гуляць у рускую рулетку»1

Чалы: Для Лукашэнкі аднолькава дрэнныя і перамога Расіі, і перамога Украіны. Ён хацеў бы нічыёй4

У Мінску людзі за тры дні выстройваюцца ў чаргу па кватэры2

Гродзенскі музей купіць карціну мясцовага мастака пра вайну з сімвалам Z9

У Dana Mall зноў зрабілі вельмі прыгожую навагоднюю інсталяцыю ФОТЫ3

Іван Эйсмант: Больш за 50% беларусаў давяраюць дзяржаўным СМІ24

«Яны ўсе хочуць Савецкі Саюз, але пры гэтым жыць як сёння». Сябар Лукашэнкі рэзка раскрытыкаваў савецкае мінулае і яго рэстаўратараў13

Стрымера Crawly, які даставаў палякаў у касцюме гнома, дэпартавалі ва Украіну27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску13

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Галоўнае
Усе навіны →