Здарэнні

Смяротнае атручэнне сям'і ў Краснаярскім краі: вызначана асноўная версія

Асноўнай версіяй атручвання сям'і ў Краснаярскім краі Расіі, з-за чаго загінулі чацвёра дзяцей і пацярпелі двое дарослых, стала атручэнне дыхлафосам, пра гэта паведамілі ў пракуратуры рэгіёну, піша «Спутнік».

Ілюстрацыйнае фота

У мінулую пятніцу сям'я з вёскі Чырвоная Сопка (у тым ліку чацвёра дзяцей 6, 11, 12 і 13 гадоў) павячэрала набытымі ў мясцовай краме прадуктамі — курыцай і пельменямі.

Раніцай у суботу ва ўсіх членаў сям'і з'явіліся прыкметы атручвання: млоснасць, ваніты. Яны звярнуліся ў бальніцу, дзе двое дзяцей — шасцігадовая дзяўчынка і хлопчык 13 гадоў — памерлі. У нядзелю памерла трэцяе дзіця — 11-гадовая дзяўчынка, а ў ноч на панядзелак — яшчэ адна дзяўчынка 12 гадоў.

Дарослыя — 34-гадовы мужчына і 32-гадовая жанчына — апрытомнелі ў панядзелак. Пры гэтым вядома, што жанчына знаходзіцца на дзевятым месяцы цяжарнасці.

Як паведамілі ў рэгіянальным упраўленні Следчага камітэта, дом, у якім пражывала сям'я, у дзень трагедыі праходзіў апрацоўку дыхлафосам. У гэты час дзеці знаходзіліся на вуліцы. Папярэдне, ноччу сям'я надыхалася таксічнымі парамі дыхлафосу.

«У рамках праведзеных экспертыз узнікла прамое падазрэнне на атручэнне сям'і аэразольным прэпаратам ад насякомых, якім апрацоўвалася памяшканне дома напярэдадні. Гэта цяпер асноўная версія», — распавялі ў пракуратуры.

Каментары

Прэс-служба ААН назвала Ціханоўскую «прэзідэнт-элект»11

Прэс-служба ААН назвала Ціханоўскую «прэзідэнт-элект»

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве мужчына адбіваўся ад губазікаўцаў нажом18

Расія разам з Беларуссю спрабавала сарваць глабальную рэформу ААН. Але нічога не атрымалася5

Беларус, які галадаў у Літве з-за нявыдачы аўтамабіля, спыніў акцыю і вяртаецца дадому1

«Адсылае да геральдычнай традыцыі рускага акупанта». У Беластоку хочуць адмовіцца ад герба з Пагоняй14

Затрымалі мужа і жонку за ўдзел у пратэстах 2020-га1

Беларускамоўнай айцішніцы з EPAM, якая вярнулася з Грузіі, пагражае да дзесяці гадоў калоніі19

Прэзідэнтам Шры-Ланкі абралі лідара марксісцка-ленінскай партыі1

«Чарговае сведчанне падтрымкі захопніцкай вайны». МЗС Украіны абурылася сустрэчай Лукашэнкі з Пушыліным4

У Расіі барда-«антыфашыста», які выступаў у «ДНР», судзілі за адмаўленне Халакосту3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прэс-служба ААН назвала Ціханоўскую «прэзідэнт-элект»11

Прэс-служба ААН назвала Ціханоўскую «прэзідэнт-элект»

Галоўнае
Усе навіны →