Свет55

У Дзяржаўным музеі Абхазіі вісіць партрэт Шаміля Басаева. І здымаць яго пакуль адмаўляюцца

На наяўнасць партрэта адной з сімвалічных фігур колішняга чачэнскага супраціву Шаміля Басаева ў галоўным абхазскім музеі звярнулі ўвагу расійскія праўладныя тэлеграм-каналы, палітолагі і актывісты і пачалі скандал. Амбасада Расіі ў Абхазіі назвала дэманстрацыю партрэта «недапушчальнай».

Шаміль Басаеў у 1992 годзе ваяваў з Грузіяй на чале чачэнскага атрада на баку абхазскіх сепаратыстаў і за гэта быў узнагароджаны вышэйшай узнагародай Абхазіі — медалём «Герой Абхазіі». У Абхазіі яго шануюць дагэтуль.

Пасля таго, як пачаўся скандал, доступ да экспазіцыі «Героі Абхазіі» часова закрылі. Аднак увогуле яго здымаць абхазы пакуль адмаўляюцца.

Супрацоўнікі музея ў каментары «РИА Новости» патлумачылі, што партрэт Шаміля Басаева вісіць у будынку музея з 2012 года. І адміністрацыя не будзе яго прыбіраць датуль, пакуль не будзе адпаведнай пастановы суда, або пакуль самога Басаева не пазбавяць звання героя Абхазіі.

«У перыяд Айчыннай вайны народа Абхазіі ён дапамог нам атрымаць перамогу над войскам Дзяржаўнай рады Грузіі. Ён частка нашай гісторыі. Мы самі не будзем здымаць яго фота», — заявілі ў музеі.

Шаміль Басаеў — адна з ключавых постацяў чачэнскай вайны за незалежнасць ад Расіі, якая праходзіла ў 1990-я гады. Ён працягваў змаганне нават пасля таго, як расійскай арміі ўдалося ўзяць тэрыторыю Чачні пад кантроль, расійскім спецслужбам удалося яго забіць толькі 10 ліпеня 2006 года. Да таго часу ён лічыўся ў чачэнскім супраціве фігурай № 1.

Каментары5

  • 24.09.2024
    Тэрарыст N1 часоў чачэнскай вайны - нацыянальны гярой Абхазіі ?))))
    Неверагодны справы твае Госпадзе )
  • Андрусь
    24.09.2024
    Абхазы не гатовы выконваць любую каманду з Масквы
  • •|•
    24.09.2024
    ●, гэта крамлёўскія імперцы тэрарысты

Васкрасенскі патлумачыў, што Лукашэнка хоча ў абмен на палітвязняў. І пахваліў Усава, Балкунца і Гарбунову26

Васкрасенскі патлумачыў, што Лукашэнка хоча ў абмен на палітвязняў. І пахваліў Усава, Балкунца і Гарбунову

Усе навіны →
Усе навіны

Дэпутат: «Кошт квадратнага метра не павінен перавышаць сярэднямесячнага заробку». Наколькі гэта рэальна?1

Смяротнае ДТЗ у Дзяржынскім раёне: пасажыр хацеў перасесці на месца кіроўцы, але трапіў пад машыну

Прэс-служба ААН назвала Ціханоўскую «прэзідэнт-элект»36

Ландсбергіс: Пакуль у Беларусі не пачнуцца рэальныя змены, пра зняцце санкцый не можа быць і гаворкі5

Еўракамісар па пытаннях бяспекі і абароны заклікаў Захад рыхтавацца да нападу Расіі

Якія звесткі пра нас захоўвае Telegram і што можа змяніцца для карыстальнікаў, калі ён стане раскрываць іх спецслужбам?21

Прэзідэнт Чэхіі не верыць у магчымасць вяртання Украінай усіх акупаваных тэрыторый11

На вучэннях у Расіі дзеля эканоміі боепрыпасаў вайскоўцы крычаць «бу-бу-бу»3

З'явіліся спадарожнікавыя ФОТЫ з канчатковымі вынікамі ўдару па складзе ў Таропцы. Яны ўражваюць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Васкрасенскі патлумачыў, што Лукашэнка хоча ў абмен на палітвязняў. І пахваліў Усава, Балкунца і Гарбунову26

Васкрасенскі патлумачыў, што Лукашэнка хоча ў абмен на палітвязняў. І пахваліў Усава, Балкунца і Гарбунову

Галоўнае
Усе навіны →