Прызналі «экстрэмісцкімі» старонкі ў сацсетках сястры Марыі Калеснікавай
Старонкі сястры Марыі Калеснікавай Таццяны Хоміч у фэйсбуку і тыктоку прызналі «экстрэмісцкімі». Абнаўленне ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў заўважыла «Вясна».
Акрамя таго, спіс папоўнілі ютуб-канал актывіста Максіма Шабуцкага, а таксама інстаграм-профіль yana.joj.
Учора ў гэты спіс унеслі старонкі ў сацсетцы Х «Ксюшанька», Acmurely Lachankin, Seattle Belarusians, а таксама тыкток-акаўнты pravtb і corbanz з ягоным лагатыпам.
Таксама «экстрэмісцкай» днямі прызналі інстаграм-старонку з навінамі Баранавічаў, на якую падпісаныя больш за 45 тысяч чалавек. Гаворка пра старонку «Барановичи Новости». Адпаведнае рашэнне прынятае судом Баранавічаў і Баранавіцкага раёна 18 верасня.
Паралельна «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі відэаролік «Мысли вслух #8. ВАЖНО!» на Youtube-канале Вольгі Такарчук, Youtube-канал «ВЕСТОЧКА» і старонка ў інстаграме wooddecor.bу.
Каментары