Грамадства11

У Беларусь зноў заляцеў шахед. У гэты ж час у небе быў верталёт Лукашэнкі

Авіяцыя на перахоп беспілотніка не падымалася, піша «Беларускі Гаюн».

Ілюстрацыйнае фота: Паветраныя сілы Украіны

Шахед заляцеў у Беларусь а 09:25 раніцы з Чарнігаўскай вобласці Украіны.

Вядома, што дрон перасек мяжу ў раёне н.п. Любеч і рухаўся курсам на Брагін. Далейшы лёс дрона невядомы. У момант заходу шахеда вылетаў авіяцыі ВПС Беларусі над паўднёвым усходам краіны не фіксавалася.

Роўна ў гэты ж час у небе над Беларуссю ляцеў верталёт з Лукашэнкам на борце, які накіроўваўся з рэзідэнцыі «Азёрны» на 230-ы агульнавайсковы палігон Абуз-Лясноўскі, дзе прызямліўся каля 10:00. Калі выказаць здагадку, што шахед працягнуў рух на паўночны захад, то ён мог бы дасягнуць палігона Абуз-Лясноўскі ўжо да 11:00.

Паводле звестак «Гаюна», гэта ўжо як мінімум 45-ы шахед, які заляцеў у паветраную прастору Беларусі пачынаючы з 11 ліпеня 2024 года, і 24-ы толькі за верасень.

Каментары1

  • Суповой пакетик
    24.09.2024
    Эх, жалко, что они не встретились...

Лукашэнка заявіў, што трэба рыхтавацца да вайны7

Лукашэнка заявіў, што трэба рыхтавацца да вайны

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі зафіксавалі рэкордныя продажы аўтамабіляў «Белджы»2

Хто тыя людзі, якіх Лукашэнка адпусціў з-за кратаў па памілаванні? Складзены агульны партрэт9

«Я памятаю свой шок, а мне кажуць: «Зламалі». Лукша расказаў, як запісвалі відэа з Кастусёвым пасля выбараў-201011

У Мінску адкрылі кавярню па матывах Гары Потэра

«Байсол» заявіў пра рэзкае павелічэнне заявак на дапамогу7

Для слонімскай школы закупляюць уніформу Трэцяга рэйха3

Мара аб «цудоўнай Расіі будучыні» можа памерці — Зыгар5

Зянон Пазняк паехаў гаварыць пра беларускія справы ў Кіеў39

У Омску школьнікі спалілі вайсковы верталёт2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў, што трэба рыхтавацца да вайны7

Лукашэнка заявіў, што трэба рыхтавацца да вайны

Галоўнае
Усе навіны →