Грамадства2222

Лукашэнка заявіў, што трэба рыхтавацца да вайны

Беларусі трэба і далей «умацоўваць сваю абараназдольнасць і гатоўнасць супрацьстаяць суперніку ў выпадку ваеннай агрэсіі», заявіў на Абуз-Лясноўскім ваенным палігоне Аляксандр Лукашэнка, піша БелТА.

Фота: БелТА

«Старая формула: хочаш міру — рыхтуйся да вайны. Яшчэ раз хачу падкрэсліць (хоць чаго нам тут перад кімсьці апраўдвацца), што мы не збіраемся ваяваць, не хочам ваяваць… усё гэта ўжо сказана. Гэта слухаюць, але робяць сваю справу — нашы праціўнікі, нашы супернікі. Тыя, хто рыхтуецца супраць нас, будзем прама казаць, ваяваць.

Таму нам трэба рыхтавацца да вайны. І дай бог, каб гэтай вайны не было. Якой бы ні была вострай абстаноўка вакол Беларусі, мы пакуль не назіраем тэндэнцый да развязвання супраць нас вайны», — заявіў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, улічваючы вопыт як падзей на фронце ва Украіне, так і ваенных канфліктаў за апошнія гады ў свеце, у Беларусі ўжо чатыры разы рэфармавалі армію. «Гэта ўжо, напэўна, у пяты раз падыходзім да мадэрнізацыі ўласных узброеных сіл», — заўважыў ён.

Таксама было прадстаўлена шмат навінак у сферы беспілотных лятальных апаратаў. Разам з тым, хоць беспілотнікі і могуць сур'ёзна паўплываць на ход вайны, без падрыхтаваных салдат і надзейнай зброі эфектыўна абараняцца не атрымаецца.

«Таму так, беспілотнікі — гэта сур'ёзная навінка. Так, яна, напэўна, вайну, калі раптам здарыцца, назад не паверне. Але значна паўплывае на ход ваенных дзеянняў. Беспілотнікі — справа сур'ёзная. Справа, як вайскоўцы кажуць, вельмі эфектыўная і выгадная з пункту гледжання вайны. Страшна так казаць, але тым не менш. Сёння, як я казаў, ваюючыя бакі не шкадуюць беспілотнікаў для таго, каб паляваць за адным чалавекам (гаворка пра шараговых вайскоўцаў.). Бо гэта танней, чым падрыхтаваць байца. Таму так — беспілотнікі».

Таксама Лукашэнка даручыў «актуалізаваць задачы тэрытарыяльнай абароны з улікам сучасных умоў вядзення баявых дзеянняў».

«І народнае апалчэнне — каб чалавек, які не трапляе ў войска, але добра валодае зброяй, мог абараніць дом. Сістэма ў нас вызначана. Мы яе правяраем: дзяржсакратару задача пастаўлена жалезна, каб усё было праверана не для паказухі, пачынаючы ад народнага апалчэння да Узброеных сіл. Гэта значыць сістэма абароны нашай краіны ў нас створаная», — сказаў палітык.

Каментары22

  • */*
    24.09.2024
    Бяры ружжо і йдзі страляй колькі тваей старой ванючай дупе заўгодна будзе. Ваяка пляшывы
  • Мінчук
    24.09.2024
    Лукашэнка і Пуцін - гэта вайна, разруха, галеча і заняпад.
  • Жвір
    24.09.2024
    Ну, дык да Мазырскага НПЗ падцягнулі СПА, то бок, і бяз словаў Лукашэнкі галоўнае робіцца ясным. Але, бач ты, менавіта ў той самы час і лукашэнкава галава загаварыла. Паззл склаўся.

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?18

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Усе навіны →
Усе навіны

У выніку пажару на турэцкім курорце загінулі 10 чалавек, 32 атрымалі раненні

У блогера Vadimati арыштавалі маёмасць9

«Дзмітрый — 25 рублёў». Мужчына з вуліцы зноў збірае грошы ў мінчан4

Трамп аб'явіў аб выхадзе ЗША са складу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя6

Ноччу беспілотнікі атакавалі Смаленск і іншыя расійскія гарады2

Ціханоўская — Трампу: Беларускі народ з'яўляецца саюзнікам ЗША17

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?18

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Галоўнае
Усе навіны →