Пераклад рамана беларускай пісьменніцы Евы Вежнавец (сапраўднае імя Святлана Курс) «Па што ідзеш, воўча?» намінаваны на шведскую літаратурную прэмію Kulturhuset Stadsteatern, паведамляецца на сайце прэміі.
Літаратурная прэмія Kulturhuset Stadsteatern штогод прысуджаецца за выдатны мастацкі твор у вартым перакладзе на шведскую мову.
Узнагароду атрымліваюць як аўтары, так і перакладчыкі. Прызавы фонд у памеры 150 000 шведскіх крон дзеліцца пароўну паміж аўтарамі і перакладчыкамі.
Пераклад рамана «Па што ідзеш, воўча?» на шведскую мову зрабілі Крысціна Бандурына і Мікаэль Нюдаль.
Таксама на прэмію прэтэндуюць кнігі балгарына Георгія Гаспадзінава «Прытулак у часе», Беаты Умубеі Майрэс (Руанда / Францыя) «Усе твае рассеяныя дзеці», Ласла Краснахоркаі з Венгрыі «Herscht 07769», нарвежца Стэйнара Опстада «Яшчэ адна кніга».
Каментары