Пажар у кватэры на восьмым паверсе адбыўся ў шматпавярховым жылым будынку на вуліцы Рэпіна ў Гродне. У выніку загінуў адзін чалавек, паведамілі ў МНС.
«Для выратавання людзей і тушэння ўзгарання задзейнічана 11 адзінак тэхнікі. Папярэдне ў выніку пажару загінуў мужчына», — паведамляе прэс-служба МНС.
З будынка былі эвакуяваныя пяць чалавек, у тым ліку двое дзяцей.
Каментары