Відэа з затрыманымі сёння апублікаваў набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал.
Затрымалі як мінімум трох чалавек. Усе яны нібыта ўдзельнічалі ў паслявыбарчых акцыях пратэсту.
Сярод затрыманых — адміністратар старонкі «Падслухана Глыбокае», а таксама жанчына, якая на сустрэчы са Святланай Ціханоўскай раздавала кветкі. Пра гэта стала вядома з відэа сілавікоў.
«Выходзіў на акцыі пратэсту, хадзіў па праезнай частцы, здымаў усё, што адбывалася на відэа», — сказаў на камеру затрыманы мужчына.
«Адзін раз раздавала кветкі на сустрэчы са Святланай Ціханоўскай. Другі раз мітынг праходзіў на праезжай частцы», — распавяла жанчына.
Паводле інфармацыі сілавікоў, усе затрыманыя «пройдуць па адной крымінальнай справе».
-
Ад 11 да 25-ці. Скончыўся суд над украінцам і двума беларусамі, затрыманымі па справе аб «падрыхтоўцы тэрактаў»
-
«Цябе б бацька пракляў»: у Барысаве шырыцца сапраўдная прычына маўчання Генадзя Скітава, цэнтральнай фігуры «малочнай справы»
-
«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты
Каментары
Кабздзец!!! На дазволеным уладамі мітынгу раздавала кветкі!
Калгаснікі ўшчэнт расперазаліся! Заўтра пацянуць тых, хто галасаваў за Ціханоўскую, маўляў у нас ёсць утоеная відэафіксацыя? А потым спраўдзяць падпісныя лісты -- за каго падпісаўся? Гэтаму не будзе канца?