Меркаванні66

«Ніхто яшчэ не перамагаў Расію». Што ж, давайце ўспомнім гісторыю

Гэта Пуцін — сучасны Напалеон, а можа быць і Гітлер. І ён скончыць сваё жыццё як Гітлер, калі ў адчаі ўжыве ядзерную зброю. А словы Шродэра, Трампа і Карпянкова больш гавораць пра іх саміх, піша Мікола Бугай.

Падбіты расійскі БТР гарыць на вуліцы Харкава, 27 лютага 2022 года. Фота: Andrew Marienko / AP

«Я раю ўсім, хто ў гэта [перамогу над Расіяй] верыць, зазірнуць у падручнікі па гісторыі», — прыводзіць газета Welt словы экс-канцлера Германіі Шродэра. Шродэр нагадаў, што ні Напалеону, ні Гітлеру не ўдалося атрымаць перамогу над Расіяй. Раней гэтыя словы казаў Трамп. Абодва забываюць дадаць, што Напалеон і Гітлер спрабавалі захапіць Расію — і не толькі Расію. І што Расія ваявала супраць іх не адна, а ў саюзах. Між тым, вайна супраць Украіны — захопніцкая, імперыялістычная, не Украіна хоча захапіць Расію, а наадварот. А такіх войнаў Расія за сваю гісторыю прайграла нямала. Вось няпоўны пералік.

Расія на многіх этапах сваёй гісторыі праводзіла агрэсіўную палітыку, імкнучыся пашырыць свае межы. Прытым сярод гэтых войнаў было нямала, паводле слоў паэта Аляксандра Твардоўскага, «незнаменитых» (сказана пра савецка-фінскую вайну 1939—1940 гадоў), пра якія ці зусім не ўспаміналі ў падручніках гісторыі ці згадвалі скарагаворкай. 

Як і ў гісторыі іншых нацый, у гісторыі Расіі былі і перамогі, і паразы. Было і шмат ганебных эпізодаў. 

У 1979 годзе Расія (тады ў форме СССР) спрабавала ўзяць пад кантроль Афганістан, у 1968 акупавала Чэхаславаччыну, у 1956 — Венгрыю. У 1939, рэалізуючы пакт Молатава-Рыбентропа, напала на Фінляндыю і захапіла Балтыю. У 1904 спрабавала прырасці за кошт Кітая і Японіі. Перад тым далучыла Цэнтральную Азію, і пералік можна множыць.

Рамантычныя ўяўленні пра сваю гісторыю характэрныя для многіх народаў. У Расіі гэта набыло асаблівы характар, таму што многія з класічных расійскіх інтэлектуалаў, уключна з Пушкіным і Дастаеўскім, пры ўсіх сваіх адрознасцях, яшчэ і апявалі вялікадзяржаўны нацыяналізм ды асаблівую «місію Расіі».

Рэальнасць для Расіі бывала рознай.

Многія чулі пра «Фінскую вайну». Яна па многіх параметрах была вельмі падобная да сённяшняй украінскай, і, па вялікім рахунку, фіны выйшлі з яе пераможцамі.

У «Зімовай вайне» страты саветаў былі ў тры разы большыя, чым у фінаў. У выніку трох месяцаў упартых баёў Фінляндыя вымушаная была расстацца з часткай сваёй тэрыторыі, і гэта нібыта можна расцэньваць як дасягненне мэтаў Масквы. Але насамрэч гэта была параза, бо мэта, з-за якой гэта вайна пачыналася, дасягнутая не была: Фінляндыя захавала суверэнітэт і не стала яшчэ адной савецкай рэспублікай.

Фінскія салдаты на пазіцыях падчас перапынку ў ваенных дзеяннях. Фота: Wikimedia Сommons

У выніку, дарэчы, праз 50 гадоў пасля той вайны фіны жылі на парадак лепш за эстонцаў, з якімі былі перад Другой сусветнай на аднолькавым узроўні развіцця. Розніца ў тым, што эстонцы, у адрозненне ад фінаў, у 1939-м без супраціву ўпусцілі на сваю тэрыторыю расійскія войскі — зусім як лукашэнкаўскі рэжым у 2022-м.

Эстонцаў, дарэчы, у выніку савецкіх рэпрэсій пацярпела больш, чым фінаў у вайне 1940-га.

Яшчэ большую паразу расіяне пацярпелі ў савецка-польскай вайне 1920-га.

Пётра Сергіевіч. Цуд над Віслай. Фрэска ў касцёле ў Солах Смаргонскага раёна. У спробе сцерці гісторыю лукашысты замалявалі яе ў 2022 годзе

Савецкія войскі дайшлі да Варшавы, але былі разгромленыя на Вісле. Пасля гэтага Савецкая Расія была змушаная падпісаць Рыжскую дамову на ўмовах Польшчы.

Скончылася для саветаў фіяска і афганская вайна 1979—1989 гадоў.

Інтэрвенцыянісцкі корпус тады называлі «абмежаваным кантынгентам» на савецкім навамоўі, аналагічным цяперашняму, калі ў Расіі вайну забаронена называць «вайной».

Савецкія інтэрвенты ў Афганістане. 1979 год. Фота: Wikimedia Commons

«Маленькая пераможная вайна» з Японіяй у 1904 годзе павінна была завершыцца далучэннем да Расіі новых тэрыторый і захопам рынкаў збыту.

«Святы» цар Мікалай ІІ лічыў «япошак» ніжэйшай расай. Аднак паход на краіну, з якой тады ніхто сур'ёзна не лічыўся, скончыўся прыніжальнай паразай.

Такой жа паразай была і Крымская вайна 1853—1856 гадоў.

Яна агаліла эканамічнае адставанне Расійскай імперыі ў выніку кіравання Мікалая І. Сам Крым утрымаць Расіі тады ўдалося, але Францыя, Брытанія і Італія дабіліся пажаданых для сябе вынікаў, а Турцыя атрымала перадышку, якая дазволіць ёй захаваць кантроль над такімі ласымі для Расійскай Імперыі пралівамі Басфор і Дарданэлы.

У той жа час былі і войны, якія расіяцэнтрычная гістарыяграфія ўвогуле замоўчвае, але якія мелі вялікае значэнне для народаў, што перамаглі. Так, эстонцы — «жменька таго народу», кажучы словамі Багушэвіча — у 1918—1920 гадах перамаглі ў вайне, якую гісторыкі называюць «Эстонскай вызваленчай» або «Эстонска-савецкай». Прычым удалося гэта як дзякуючы высокай нацыянальнай арганізацыі эстонцаў, так і таму, што яны згулялі на ўнутрырасійскіх і геапалітычных супярэчнасцях.

На баку эстонцаў тады ваявала армія белага генерала Мікалая Юдзеніча, а дапамагалі ім дзяржавы Антанты. Эстонцы ў той вайне не толькі прыпёрлі расійскую армію да варот Пецярбурга, але і разграмілі нямецкі лансдсвер, здабыўшы незалежнасць для Латвіі.

«Яшчэ ніхто не перамагаў расійскай арміі» — тыповае самаперакананне рускіх нацыяналістаў. Як і іншае: «Расія ні на каго не нападала першай». Але ад гістарычнай праўды абодва яны страшэнна далёкія.

Вераломны напад Расіі на Украіну — спроба вярнуць чалавецтва ў часы, калі адна дзяржава па праве моцнага захоплівала тэрыторыі другой. Гэта Пуцін — сучасны Напалеон, а можа быць і Гітлер — ён скончыць сваё жыццё як Гітлер, калі ў адчаі ўжыве ядзерную зброю. Скончыцца тады і існаванне Расіі так, як скончыла нацысцкая Германія. 

Пакуль жа Украіна здолела выстаяць, як раней удавалася выстаяць іншым нацыям, якія спрабавала захапіць Расія. Гэта проста пацвярджае тое, што мы ведаем з гісторыі. Калі невялікія народы абапіраюцца на саюзы з іншымі нацыямі, ім удаецца адстаяць сваю зямлю.

Словы Карпянкова і Трампа гавораць пра іх саміх, пра іх стратэгіі. А вось пра экс-канцлера Германіі мы ведаем дакладна, што яго Пуцін купіў с потрохами. Паслухай, што кажа Шродэр, і зразумееш, што выгадна Пуціну.


Каментары6

  • Why
    22.09.2024
    Калі на Масковіі ўспамінаюць Напалеона то трэ нагадаць якраз пра Напалеона III які ў кааліцыі з Вялікабрытаніяй і Туржчынай нанёс паразу Масковіі ў распачатай Масковіяй Крымскай вайне 1853—1856 гадоў. У выніку паразы у Крымскай вайне Масковія страціла ўвесь свой чарнаморскі флот. Згодна з Парыжскім мірным пагадненнем 1856 па вынікам Крымскай вайны Масковіі была забаронена мець на Чорным моры ваенны флот і вайсковыя марскія базы. Больш таго пасля паразы ў Крымскай вайне Масковія вымушана была прадаць ЗША Аляку. Таму Напалеон III для Масковіі — параза ў Крымскай вайне, знішчэнне ўсяго чарнаморскага ваенна-марскога флоту і вайсковых марскіх баз на Чорным моры, страта Аляскі. Расея з трэскам праіграла Крымскую ввйну атрымаўшы буйнейшую вайсковую паразу ў 19-м стагоддзі. Далей Расея праіграла руска-японскую вайну 1905, Першую сусветную вайну 1914-1918, савецкая фінскія войны 1920 і 1939, савецка-эстонскую вайну 1921, савецка-польскую вайну 1921, савецка-афганскую вайну 1979-1989, расейска-чачэнскую вайну 1994.
  • Licht
    22.09.2024
    Першую сусветную вайну Расея так сама з трэскам прайграла. Брэсцкі мір 1917 то параза для Расеі. І яе першы распад. Так сама Расея праіграла і Халодную вайну Захаду якая скончылася распадам СССР.
  • Точка
    22.09.2024
    Все, захватнические войны России, которые она вела в одиночку и когда затрагивала интересы Запада, заканчивались поражением.
    Выигрывала только те войны, которые вела в союзе с Западом или его частью.
    Зачистка Сибири и Дальнего Востока в интересах Запада не в счёт.

«Усе бачылі, што яму падабаецца Наташа, і думалі: «Ну калі вы ўжо?!» Былы палітвязень Лукша расказаў пра свае адносіны з Эйсмантамі15

«Усе бачылі, што яму падабаецца Наташа, і думалі: «Ну калі вы ўжо?!» Былы палітвязень Лукша расказаў пра свае адносіны з Эйсмантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Тэрапеўт, адміністратар, зорка: у ветклініцы пад Мінскам жыве і працуе незвычайны кот1

Беларускіх школьнікаў будуць адукоўваць наконт выбараў6

На польскай мяжы не стаіць ніводнага аўтобуса

«Ва ўсіх быў шок. Не маглі паверыць, што гэта праўда». Памілаваны палітвязень расказаў, як біўся ў калоніі і быў «сматрачым» у СІЗА2

Украінскія беспілотнікі відовішчна знішчылі яшчэ два склады з боепрыпасамі ў Расіі7

Расіяне ўдарылі па Крывым Рогу: загінулі тры чалавекі, у тым ліку дзіця 

Фаршыраваныя перцы — рэцэпт

Былы кіраўнік «Моладзі БНФ» чытае рэп і працуе ў познаньскім тэатры — вось як так склалася5

«Хезбала» паведаміла пра гібель двух кіраўнікоў і 13 байцоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Усе бачылі, што яму падабаецца Наташа, і думалі: «Ну калі вы ўжо?!» Былы палітвязень Лукша расказаў пра свае адносіны з Эйсмантамі15

«Усе бачылі, што яму падабаецца Наташа, і думалі: «Ну калі вы ўжо?!» Былы палітвязень Лукша расказаў пра свае адносіны з Эйсмантамі

Галоўнае
Усе навіны →