Грамадства

Людміла Класкоўская: Каля года я жыла ў знаёмых, сяброў, нават была знікла зусім з радараў

Людміла Класкоўская, што нядаўна пакінула Беларусь і выехала да дачкі ў Швейцарыю, у інтэрв'ю «Радыё Свабодзе» расказала, як перажыла апошнія месяцы, а таксама пасля таго, як у студзені пачаўся рэйд па людзях, якія аказвалі палітвязням і іх сваякам дапамогу.

«Ужо зьявілася інфармацыя, што пайшлі першыя арышты, што затрымліваюць маці, іншых сваякоў палітзьняволеных і былых палітзьняволеных, якім аказвалася дапамога.

Я разумела, што мой арышт — справа часу… Я ўжо не жыла на сваёй кватэры, бо замучылі гэтыя рэйды сілавікоў у пошуках Вольгі, ператрусы. Каля году я жыла ў знаёмых, сяброў, нават была зьнікла зусім з радараў, паехала ў глухую вёску, дзе не было нават інтэрнэту.

Але калі прыехала ў Менск па сваіх справах і мне патэлефанавалі, я схапіла слухаўку, хоць і давала зарок ніколі не адказваць, калі ня бачыш, чый нумар… Вымушаная была дамовіліся сустрэцца зь імі каля станцыі мэтро. Адразу заўважыла двух спэцыфічных мужчын, зразумела, што па маю душу. Яны паказалі пасьведчаньні, адзін быў зь міліцыі, другі — з КДБ.

Пасадзілі ў машыну, забралі тэлефон і адразу сказалі, што вы затрыманыя па справе харчовых перадачаў, якія дасылалі дачцэ з дапамогай экстрэмісцкіх арганізацый і фондаў, якія вам аказвалі фінансавую дапамогу. Кажуць: успамінайце, хто вам што аплочваў.

Напачатку, скажу шчыра, я разгубілася, але празь некалькі хвілінаў сабралася з думкамі і кажу сама сабе: «Людміла, зьбярыся, ты павінна выйсьці адсюль жывой і павінна нічога не сказаць лішняга».

Прывезьлі мяне ва ўпраўленьне КДБ Менскай вобласьці. Міліцыянт хутка зьнік, а кадэбэшнік застаўся і пачаў допыт. Ён задаваў пытаньні-пасткі, спрабаваў мяне справакаваць, каб я разьнервавалася, каб сказала нешта лішняе. Скажу, можа, сьмешную рэч, але гэтая рэч мяне ўратавала. Я скруціла дулю ў кішэні і сказала сабе: вось вам, а не адказы, вы мяне голымі рукамі проста так ня возьмеце.

Пасьля размовы ён прапанаваў лепей падумаць і сказаў, што мы пасьлязаўтра яшчэ пабачымся, бо я маю дачыненьне да фінансаваньня экстрэмісцкай дзейнасьці. І паказаў пастанову пракурора. Пракуратура Менскай вобласьці адкрыла крымінальную справу. Сказаў мне чакаць позвы ў суд.

Людміла Класкоўская таксама расказала, што стала апошняй кропкай, калі яна прыняла рашэнне пакінуць Беларусь.

— Я патэлефанавала дачцэ. Вольга сказала, што я суду ня вытрымаю, што ня трэба было хадзіць да іх. Я кажу, што для мяне аднолькава, што пайсьці ў КДБ, што тэрмінова зьехаць з краіны. Гэта адзін і той жа стрэс. Можа быць адзін і той жа інфаркт. Тады я ўсё ж пачала задумвацца, што трэба зьяжджаць.

Кожны чалавек ведае, што там за кратамі робіцца, як там загінулі людзі, якія хворыя яны выходзяць. Вольга да гэтага часу лечыцца. Я пабаялася, што я фізічна ня вытрымаю за кратамі, дый перадачы мне ня будзе каму насіць. Зараз так заціснулі кола вакол дапамогі, вакол салідарнасьці. Я падумала. што трэба рыхтавацца да ад’езду.

Каментары

Лукашэнка заявіў, што трэба рыхтавацца да вайны7

Лукашэнка заявіў, што трэба рыхтавацца да вайны

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» заявіў пра рэзкае павелічэнне заявак на дапамогу7

Для слонімскай школы закупляюць уніформу Трэцяга рэйха3

Мара аб «цудоўнай Расіі будучыні» можа памерці — Зыгар5

Зянон Пазняк паехаў гаварыць пра беларускія справы ў Кіеў39

У Омску школьнікі спалілі вайсковы верталёт2

Стала вядомае імя мужчыны, затрыманага ў Магілёве за нібыта напад на губазікаўцаў28

Ізраіль заявіў пра больш за 300 удараў па аб'ектах «Хезбалы» ў паўднёвым Ліване

У шоу Салаўёва прызналі, што шанцы Расіі на перамогу ў рэальным супрацьстаянні з НАТА роўныя нулю8

Telegram будзе выдаваць уладам IP-адрасы і нумары тэлефонаў парушальнікаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў, што трэба рыхтавацца да вайны7

Лукашэнка заявіў, што трэба рыхтавацца да вайны

Галоўнае
Усе навіны →