Грамадства1212

«Я памятаю свой шок, а мне кажуць: «Зламалі». Лукша расказаў, як запісвалі відэа з Кастусёвым пасля выбараў-2010

У новым выпуску ТОКу былы вядучы «Зоны Х» і былы палітзняволены Дзмітрый Лукша падзяліўся сваімі ўражаннямі ад таго, як хутка спецслужбы могуць зламаць чалавека.

Рыгор Кастусёў Ryhor Kastusioŭ Григорий Костусёв
Рыгор Кастусёў дае інтэрв'ю БТ. 20 снежня 2010 года. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

Дзмітрый Лукша згадвае, што быў рэпарцёрам і асвятляў падзеі «Плошчы-2010». Ранкам наступнага пасля прэзідэнцкіх выбараў дня, 20 снежня 2010 года, яму давялося запісваць зварот кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва, які з палітыка выбівалі сілавікі.

«Прывозяць Кастусёва. І ў мяне яшчэ працуе наіўнасць, нейкае неразуменне ў тым плане, што ўчора я працаваў на Плошчы. Ноччу я бачыў Кастусёва, які стаіць на трыбуне і гаворыць нейкія лозунгі. А тут ён прыязджае і гаворыць: «Так, як мне лепей стаць? Я зараз дам інтэрв'ю».

Я памятаю свой шок. Што адбываецца? Я задаю пытанне чалавеку, які яго прывёз: «Прабачце, а як так?» І ён мне цалкам спакойна гаворыць: «Зламалі»,

— расказвае Лукша і дадае, што для яго было вельмі дзіўным назіраць, як хутка чалавек можа змяніцца.

Кастусёў тады заявіў, што разгон Плошчы-2010 выгадны Расіі, што ў прынцыпе адпавядала пазіцыі Беларускага народнага фронту, які ён прадстаўляў. З часам Кастусёў аднавіў актыўную палітычную дзейнасць, узначаліў БНФ. У 2021 годзе быў арыштаваны за ўдзел у «змове», быў прысуджаны да 10 гадоў зняволення. За кратамі ў Кастусёва выявілі анкалогію, ён выйшаў па памілаванні 3 ліпеня 2024 года — у адзін дзень з Дзмітрыем Лукшам, які таксама стаў палітвязнем.

@tokbelarus Было ли стыдно работать на белорусском ТВ? #милициябеларуси #беларусь #милиция #полиция #нашаніва #лукашенко #телевидение ♬ transgender - &lt3

***

Дзмітрый Лукша нарадзіўся ў 1989 годзе. У канцы 2000-х і першай палове 2010-х працаваў на БТ, быў вядучым «Зоны Х».

У 2020 здымаў пратэсты для казахстанскага тэлеканала «Хабар». У 2022 быў арыштаваны і прысуджаны да 4 гадоў зняволення за ўдзел у дэманстрацыях і «дыскрэдытацыю Беларусі». Разам з ім была асуджаная яго жонка Паліна Палавінка. Адбываў пакаранне ў калоніі ў Шклове.

Вызваліўся 3 ліпеня 2024 года па памілаванні адначасова з жонкай, пасля чаго сям’я з’ехала ў Польшчу.

Глядзіце цалкам:

Каментары12

  • Віталь
    23.09.2024
    Не БТшніку абмяркоўваць прыстойных людзей. Кастусёў у 2010 усё правільна сказаў - калатнеча на Плошчы была выгодная тады толькі Маскве. - пагром апазіцыі, ізаляцыя Беларусі.
  • бабруйчанін
    23.09.2024
    У 2010 гэты Лукша " быў у шоку" і пасля 10 год ні выходзячы з " шоку" працавал..на бт прапаганду??
    Тыя хто ачунял падчас " 2020" ні ведаюць усю падаплеку 2010.
    Ні ведаюць як Рыгору прапанавалі 100т$ каб ен зняўся на карысць іньшага кандыдата якога " падтрымлівала рф" .Кто заклікаў да " штурма" як паводзілі іньшыя ..
    І насамрэч нічога " супраць іньшых кандыдатаў" Рыгор ні казаў... ітаму быў абраны кіраўніком БНФ зноў
  • Гэта хто?
    23.09.2024
    Я прошу прощения за мой русский язык, но знаете чем 20-й отличался от всех остальных? Тем, что там были новые идеи и новые активные люди. Все эти деды, которые провозгласили себя светочами демократии нас об этом не спросив - отлично жили: раз в 4 года твоих соратников сажают на сутки, особо активных - раз в 3 месяца, иногда сажают лидеров - здесь рандом кого и на сколько. Ну, и можно жить. Механизм работает, все всё понимают. И в 20-м, вжух, появились новые люди. Переход количественно-качественный случился. Взлом системы. Все с этого офигели. И вот сейчас вылазят политические трупы, которые нам пытаются вдуть в уши то, что мы уже до этого много раз слышали. Костусев? Кто такой Костусев? Кто его выбирал? Почему нам его мнение должно быть важно? Потому что много лет в системе? Как он изменил нашу жизнь хоть в какую-нибудь сторону? Не, досвидос, иди дед мимо. Твой метод не сработал и не сработает.

Паўстанцы ў Сірыі занялі пяты па велічыні горад краіны і вызвалілі палітзняволеных з гарадской турмы2

Паўстанцы ў Сірыі занялі пяты па велічыні горад краіны і вызвалілі палітзняволеных з гарадской турмы

Усе навіны →
Усе навіны

Гродзенскі блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук (Vadimati) пакінуў Беларусь

Марыі Захаравай перад вылетам на мерапрыемства АБСЕ анулявалі мальтыйскую візу7

У Клімавічах мясцовы лікёра-гарэлачны завод рэкламаваў сваю вытворчасць у школе9

Вітамін В3 можа нашкодзіць здароўю — вучоныя

Уладальніца крам у Брэсце і Гродне выпусціла адвэнт-каляндар з вельмі дзіўным напаўненнем4

Акадэмія навук: Мы можам спраектаваць электрарухавік не горшы чым «Тэсла», але гэта бессэнсоўна15

У ЗША застрэлілі кіраўніка найбуйнейшай страхавой кампаніі2

Беларускую выцінанку ўключылі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА

Палітвязня Данііла Гарасіма асудзілі на 10 гадоў калоніі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўстанцы ў Сірыі занялі пяты па велічыні горад краіны і вызвалілі палітзняволеных з гарадской турмы2

Паўстанцы ў Сірыі занялі пяты па велічыні горад краіны і вызвалілі палітзняволеных з гарадской турмы

Галоўнае
Усе навіны →