Аўто88

Санкцыі прыносяць свой плён — продажы новых аўто ў Беларусі б'юць рэкорды

За жнівень кампаніямі — членамі Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі было прададзена 4916 новых машын.

Лепш, чым у даваенныя часы

На долю беларуска-кітайскіх машын (маркі Geely і Belgee) прыходзіцца 49% продажаў легкавога транспарту, сведчаць даныя, апублікаваныя Беларускай аўтамабільнай асацыяцыяй.

Жнівеньскія паказчыкі — гэта чарговы рэкорд. Для параўнання, у ліпені дылеры рэалізавалі 4 763 адзінкі, што на той момант было найбольшым паказчыкам за апошнія тры гады.

4916 новых аўто, прададзеных у жніўні, пабілі рэкорды ўжо чатырохгадовай даўніны. У даваенным 2021 годзе беларускім дылерам за жнівень удалося рэалізаваць толькі 4458 адзінак.

Лепш, чым цяпер, справы ў афіцыйных дылераў ішлі толькі ў 2019 годзе, які лічыцца рэкордным.

Geely мусіць быць вельмі ўдзячны санкцыям

Адметна, што асабліва добра ў новых рэаліях адчувае сябе беларуска-кітайскі вытворца Geely. Калі ў даваенным 2021 годзе агулам было прададзена 7442 аўто маркі, то ў 2023-м ужо 15 700 аўто. На працягу апошніх некалькі месяцаў дылеры прадаюць па 2000 аўто беларуска-кітайскай вытворчасці. 

Агулам за 8 месяцаў 2024 года дылеры прадалі без малога 30 тысяч новых машын, што дазволіла перавысіць паказчыкі за ўвесь 2023 год.

Па выніках першага квартала 2024 года, у БАА прагназавалі, што ў 2024 годзе рынак дасягне і, магчыма, перавысіць 35 000 рэалізаваных новых аўтамабіляў. 

БАА двойчы давялося пераглядаць прагнозы

Але праз абмежаванні на экспарт машын з Еўропы ў Беларусь з аб'ёмам рухавіка, большым за 1,9 літра, якія з 23 сакавіка ўвяла Польшча, прадстаўнікі дылераў заявілі, што будуць пераглядаць прагноз у бок павелічэння.

Праўда, літаральна праз пару месяцаў пасля гэтага ЕС у цэлым і Літва ў прыватнасці вымусілі афіцыйных беларускіх дылераў зноў пераглядзець прагнозы ў бок павышэння.

Нагадаем, што новы пакет санкцый, які працуе ад 1 ліпеня 2024 года, забараніў экспарт з Еўрасаюза машын з аб'ёмам рухавіка, большым за 1,9 літра, гібрыдаў, электрамабіляў і любых аўто, даражэйшых за 50 тысяч еўра.

Літоўская мытня ў сваю чаргу таксама ўскладніла транзіт аўто са Штатаў у Беларусь. Калі падсанкцыйнаму аўто не споўнілася 5 гадоў, то літоўская мытня патрабуе паказаць даведку ад вытворцы. Як паказвае практыка, атрымаць яе немагчыма.

Сярод іншых чыннікаў, якія ўплываюць на рост продажаў новых аўто ў Беларусі, у БАА называюць даступнасць аўтакрэдытавання і лізінгу, а таксама рост даходаў насельніцтва.

Каментары8

  • Мда
    06.09.2024
    Какбэ вообще непонятно становится, кому от санкций стало горячо, кому холодно. Китайцы танцуют, русские танцуют, беларусы как всегда перепродают, деньги льются рекой.
  • Фэйспал
    06.09.2024
    Мда, дык у тым і справа, што большасць санкцый рэжыму да аднаго месца, а некаторыя нават карысць прыносяць, як вось гэтыя.

    Еўрапейскія левакі самі адмовіліся ад расійскага і беларускага рынку падарыўшы яго кітайцам.
  • Циник
    06.09.2024
    Покупают за дешёвые кредиты, выставляют на продажу. В результате на руках деньги нал под низкий процент кредита. Давно опробованная схема

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»9

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы адпачылі ў Еўропе, патраціўшы па 200 еўра на чалавека за 12 дзён1

Туск хоча пастрожыць міграцыйную палітыку ў Польшчы, але актыўна прыцягваць працоўныя рэсурсы4

Тры маляўнічыя прысядзібныя паркі, якія варта наведаць увосень2

За апошнія два дні на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 11 рэкордаў цяпла

Лукашэнка спадзяецца, што расіяне знойдуць яму нафту на Гомельшчыне8

У Грозным адбыўся магутны выбух3

«Яны мяне атруцяць». Выходзіць кніга з успамінамі Аляксея Навальнага1

Зяленскі падарыў Папу Рымскаму карціну, прысвечаную трагедыі ў Бучы1

Ілан Маск прэзентаваў таксі-беспілотнік — без руля і педаляў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»9

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»

Галоўнае
Усе навіны →