Грамадства1616

Траціна памілаваных палітвязняў і так павінны былі выйсці на свабоду цягам месяца

Кіраўнік «Байсола» Андрэй Стрыжак у сваім тэлеграм-канале паведаміў, што Службе хуткай гуманітарнай дапамогі вядомыя 15 прозвішчаў (+1 непацверджанае), якія датэрмінова выйшлі на волю цягам апошніх дзён, а таксама прааналізаваў структуру вызваленых.

Самае гучнае імя з тых, хто выйшаў на волю, кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, асуджаны на 10 гадоў. За кратамі ён правёў амаль тры гады і тры месяцы.

Службе хуткай гуманітарнай дапамогі вядомыя 15 прозвішчаў (+1 непацверджаны) палітычных зняволеных, што трапілі пад вызваленне, паведаміў Андрэй Стрыжак і прывёў дадатковыя лічбы, якімі ўжо можна бяспечна падзяліцца, паколькі імёны не агучваюцца:

Тэрміны, якія заставалася прасядзець тым, пра вызваленне каго вядома:

5 чалавек — у межах месяца;
3 чалавекі — у межах года;
5 чалавек — у межах 1,5—2 гадоў;
1 чалавек — у межах 2—3 гадоў;
1 чалавек — больш за 6 год (Рыгор Кастусёў).

Сярод тых, хто быў датэрмінова вызвалены за апошнія два дні, вядома пра цяжкі стан здароўя толькі ў Рыгора Кастусёва.

Андрэй Стрыжак кажа наступнае:

 — траціна палітвязняў, пра вызваленне якіх вядома, выйшлі б на волю цягам месяца (зразумела, што памятаем пра магчымасць «бонуснага» гадавога тэрміна па КК 411),

— абсалютная большасць вызваленых не з'яўляюцца людзьмі сталага ўзросту з цяжкімі захворваннямі,

— інфармацыя пра тое, што на волю выпускаюць найбольш хворых і старых, не адпавядае рэчаіснасці і з'яўляецца часткай дзяржаўнай прапаганды.

Каментары16

  • даведка
    05.07.2024
    Лицо, страдающее иным тяжелым заболеванием, препятствующим отбыванию наказания, может быть судом освобождено от отбывания наказания или это наказание может быть заменено более мягким. (ч. 2 ст. 92 УК)
  • Ігрэк
    05.07.2024
    Ня трэба заўчасна радавацца, што "рэжым даў заднюю". Ім для сябе вырашаецца шэраг пытаньняў:
    - Каб Кастусёў не памер за кратамі. Бо яго там лекаваць ніхто не зьбіраецца. І замаскіравана гэта яшче выпускам асоб якія неўяўляюць ніякай шкоды лукашыстам.
    - Паказаць, што палякі ізноў "плахія". Бадай мы пайшлі вам на саступкі, а вы нейкія санкцыі ўзмацняеце безпадстаўна.
    Рана радвацца. Там толькі тактычны разьлік.
  • Anatol Starkou
    05.07.2024
    Нават калі б разам з гэтым памілванням Рыгоравіч выдаў тры наступных указа: 1) вызваліць усіх бчб-шэра-бура-малінавах-2020; 2) увёў бы тарашкевіцу амерыканскай Свабоды абавязковай мовай, Зянона Старшынёй БТ, а Сярожу замам; 3) сам сышоў бы ў адстаўку, то бчб-шэра-бура-малінавыя-2020 знайшлі гэты ўказ не дастатковым, бо ў ім няма звездалёта і Марса, куды трэба было б усіх іх паслаць на векі вечныя з Беларусі разам з бчб сцягам.

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ1

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Некаторыя віцябляне паводзілі сябе вельмі годна». Сведкі пажару ў гандлёвым цэнтры падзяліліся ўражаннямі1

У першым трэйлеры да новай часткі «Ведзьмара» паказалі дзяўчыну ў строі з беларускім арнаментам9

Польшча падчас старшынства ў ЕС будзе дамагацца ўзмацнення санкцый адносна Беларусі і Расіі1

Башар Асад перад уцёкамі нікому не паведамляў пра свае намеры3

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА2

За тыдзень па крымінальных палітычных справах судзілі 82 чалавекі

«Толькі элементы славянскага паходжання». У Брэсце таксама забаранілі Санта-Клауса, сані, аленяў і папулярныя хіты6

Латушка пра 30 мільёнаў еўра ад ЕС: Раней за размеркаванне адказваў Ягораў. 33% ішло на падтрымку рэлакаванага бізнэсу25

«Працу шукала год». Тры гісторыі пра цяжкасці працаўладкавання ў абласным цэнтры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ1

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →